МІНСК, 27 сне — Sputnik. Трэйлер фільма "Чарнавік", знятага па матывах рамана Сяргея Лук'яненкі, выклалі ў сетку, піша партал "Кінапошук". Галоўную ролю выканаў акцёр Мікіта Волкаў, вядомы тэлегледачу галоўным чынам па працах у серыяле "Ментоўскія войны-7". Рэжысёрам выступіў Сяргей Макрыцкі.
Па сюжэце галоўны герой Кірыл застаецца без кватэры і сутыкаецца з тым, што ні сябры, ні сваякі яго не пазнаюць. Тады ён даведаецца пра "паралельную Маскву", сам галоўны герой становіцца памежнікам — сустракае падарожнікаў паміж светамі.
Задача галоўнага героя — даведацца, ці можна лічыць наш свет чарнавіком, на якім праводзяцца доследы, і хто стаіць за мноствам сусветаў. Адным словам, традыцыйная для фантастыкі гісторыя, якая ў свой час разышлася тыражом у 550 тысяч асобнікаў.
Сам раман быў апублікаваны ў 2005 годзе, а здымкі фільма былі анансаваныя ў 2016 годзе. Фільм, як абяцаюць аўтары, можна будзе паглядзець у пракаце 15 сакавіка 2018 года. Жанр карціны вызначылі як баявік і фэнтэзі, рэжысёр перш распавядаў, што паспрабуе сумясціць традыцыі заходняй фантастыкі, якая, на яго погляд, робіць акцэнт на эфектнасці, і расійскага кіно, якое шмат увагі надае чалавеку.
Ён адзначаў таксама, што спадзяецца на сімпатыю гледачоў і магчымасць зняць працяг карціны — акрамя "Чарнавіка" ў аўтара ёсць раман "Чыставік".