МІНСК, 27 сне — Sputnik. У Віцебску падвялі вынікі абласной літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі за 2017 год, паведамілі Sputnik у аблвыканкаме.
У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" лепшымі сярод віцебскіх літаратараў сталі Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек" і Аркадзь Падліпскі за кнігі "Вуліца Гогаля, 6", "Вуліца Леніна, 32", "Вуліца Суворава, 3" и "Вуліца 1-я Даватара, 14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія віцебскага дома".
Пераможцам у намінацыі "Паэзія" стала Алена Фядзяева. Яе адзначылі ўзнагародай за зборнік вершаў "Дар Божы — жыццё". Кніга "Дзіцячы свет" Тамары Красновай-Гусачэнка стала лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей".
Літаратурная прэмія імя Пятруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама ўпершыню была ўручана ў 2013 годзе. Сярод крытэрыяў адбору журы падкрэсліваюць рэгіянальную значнасць твораў.