WhatsApp з 1 студзеня будзе працаваць не на ўсіх смартфонах

© PixabayWhatsApp на смартфоне
WhatsApp на смартфоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
WhatsApp абвясцілі аб спыненні падтрымкі свайго прылажэння для некаторых аперацыйных сістэм.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Каманда папулярнага прылажэння для абмену паведамленнямі і званкоў WhatsApp вырашыла спыніць у наступным годзе падтрымку некаторых папулярных аперацыйных сістэм, паведамляе часопіс International Business Times.

Станцыя метро Купалаўская - Sputnik Беларусь
Інтэрнэт 4G у метро Мінска з'явіцца ў наступным годзе

Па дадзеных выдання, з 1 студзеня 2018 года, WhatsApp больш не будзе працаваць на смартфонах з сістэмай Windows 8.0 або больш ранняй версіі, а таксама BlackBerry OS і BlackBerry 10.

Каманда мэссэнджэра папярэдзіла, што адмова ад падтрымкі будзе адбывацца паступова, аднак у выніку многія функцыі ў карыстальнікаў такіх прылажэнняў проста знікнуць. Акрамя таго, у 2018 годзе плануецца спыніць падтрымку прылажэння на Nokia S40, а да 2020 года — на смартфонах, якія працуюць на Android 2.3.7 або больш ранніх яго версіях.

"Калі вы выкарыстоўваеце адно з гэтых мабільных прылажэнняў, мы рэкамендуем перайсці на новы Android, iPhone тэлефон або Windows. Для нас гэта было вельмі цяжкае рашэнне, але гэта неабходна, каб даць людзям лепшыя спосабы мець зносіны ў iнтэрнэце са сваімі сябрамі, роднымі і блізкімі праз WhatsApp", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

У верасні кампанія абвясціла аб тым, што адзін мільярд чалавек ва ўсім свеце выкарыстоўваюць WhatsApp штодня.

Стужка навiн
0