У дзяцей быў насычаны тыдзень — яны наведвалі шматлікія гістарычныя і культурныя аб'екты, у прыватнасці Петрапаўлаўскую цытадэль, Ісаакіеўскі сабор, Эрмітаж і іншыя.
Пры гэтым амаль усюды ўдзельнікі шоу ладзілі танцы: вальс ў Екацярынінскім палацы, а ў троннай зале Эрмітажа садзіліся на шпагат. А ў холе гатэля, дзе яны жылі, зладзілі сапраўдны танцавальны батл. Таксама дзеці пагутарылі з прыма-балерынай Тэатра балета Барыса Эйфмана Любоўю Андрэевай.
У Піцеры пабывала і ўдзельніца ад Беларусі Маша Радзівонава. Яна распавяла, што была рада сустрэцца з хлопцамі, з якімі яна ўдзельнічала ў конкурсе. "Гэта невымоўныя эмоцыі, і я шчаслівая, што прыехала сюды", — падзялілася сваімі адчуваннямі Маша.
Глядзіце, як весяліліся дзеці ў Санкт-Пецярбургу>>
Праект "Ты супер! Танцы" завяршыўся фінальным выступленнем 23 снежня. Пераможцай стала расіянка Валерыя Радзівонава.