МІНСК, 3 сту — Sputnik. Лідэрам па колькасці праслухванняў сярод беларусаў у мінулым годзе стаў выканаўца Ed Sheeran, паведамілі Sputnik прадстаўнікі сэрвісу "Яндэкс. Музыка".
Яго альбом "÷" і песня Shape of You замацаваліся на першых радках рэйтынгаў сэрвісу ў краіне, а згаданую кампазіцыю беларусы паслухалі 220 тысяч разоў.
Топ-10 трэкаў, якія беларусы часцей за ўсё слухалі пры дапамозе сэрвісу "Яндэкс. Музыка" ў 2017 годзе:
1. Ed Sheeran — Shape of You
2. Imagine Dragons — Believer
3. Burito — "По волнам"
4. Luis Fonsi feat. Daddy Yankee — Despacito
5. LOBODA — "Случайная"
6. Грибы — "Тает лёд"
7. Charlie Puth — Attention
8. Portugal. The Man — Feel It Still
9. Artik & Asti — "Неделимы"
10. Imagine Dragons — Thunder
Самай папулярнай групай стала амерыканская Imagine Dragons, а спявачкай — аўстралійская выканаўца Sia. Беларусам, якія аддаюць перавагу песням на рускай мове, спадабаліся групы Burito і "Ленинград", а сярод сольных выканаўцаў вылучалі LOBODA і Макса Барских. Актыўна слухалі таксама музыкаў родам з Беларусі — "Би-2", Макса Каржа і групу IOWA.
Прыхільнікі рэпу ў 2017 годзе больш за ўсё слухалі Мота, а лепшы рэп-трэк, на іх думку, напісалі "Грибы" — "Тает лёд" (адзін з карыстальнікаў "Яндэкс. Музыкі" за дзевяць месяцаў праслухаў яго больш за 1500 разоў).
Раней аб самых папулярных песнях 2017-га распавялі і ў сацыяльнай сетцы "УКантакце", аднак па краінавым прынцыпе яны слухачоў не падзялялі.