МІНСК, 8 сту — Sputnik. У мінскай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 24 студзеня адкрыецца першая выстава спартыўных фатаграфій Льва Барадуліна, прымеркаваная да 95-годдзя аўтара і ХХIII зімовых Алімпійскіх гульняў.
"Гаворка ідзе пра ўнікальныя і дарагія здымкі, аддрукаваныя рукамі аўтара, якія ніколі раней не экспанавалісь у Беларусі", — патлумачылі Sputnik у мастацкай галерэі.
Леў Барадулін з'яўляецца прызнаным савецкім і ізраільскім класікам спартыўнай фатаграфіі. Працуючы з рэдакцыямі савецкіх выданняў, Барадулін шмат падарожнічаў. Дзякуючы ўнікальнаму бачанню аўтара, яго ўменню "злавіць" момант ва ўдалым ракурсе і кампазіцыі, працы Барадуліна сталі класікай сусветная спартыўнай фатаграфіі.
"Англійская "Photography Year Book" у 1964 годзе назвала Льва Барадуліна зоркай сусветнай фатаграфіі. У 1967 году японская газета "Асахі" прызнала Льва Барадуліна лепшым фатографам года. У 1971 годзе ў Мюнхене Леў Барадулін быў узнагароджаны за дасягненні ў галіне спартыўнай фатаграфіі залатым алімпійскім медалём. У 1972 г. пераехаў у Ізраіль і жыве ў Тэль-Авіве, дзе працягнуў кар'еру фатографа", — распавялі арганізатары выставы.
Выстава пройдзе ў Мінску пры падтрымцы Ізраільскага культурнага цэнтра "Натив" і афіцыйнага куратара калекцыі калекцыі Маі Кацнельсан.