У Белавежскай пушчы адкрыюць археалагічны музей пад адкрытым небам

У нацпарку выкананы першыя будаўнічыя працы на тэрыторыі будучага гарадзішча позняга бронзавага - ранняга жалезнага веку.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" вядуцца будаўнічыя працы першага ў Беларусі археалагічнага музея пад адкрытым небам, паведамілі Sputnik у прэс-службе запаведніка.

Касцяная лыжка эпохі неаліта, знойдзеная падчас экспедыцыі на Асавец-2 - Sputnik Беларусь
Топ-5 артэфактаў, знойдзеных археолагамі ў 2017 годзе ў Беларусі

У мінулым 2017 годзе былі выкананы першыя будаўнічыя працы на тэрыторыі будучага гарадзішча позняга бронзавага — ранняга жалезнага веку. "Цяпер завершаны работы па будаўніцтве ўязной групы гарадзішча з двухстворкавымі варотамі, збудаваныя масты, дарожкі і акруговай абарончы вал. Будаўніцтва вялося пад археалагічным наглядам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі", — адзначылі ў прэс-службе.

У Белавежскай пушчы адзначаюць, што "ў 2018 годзе плануецца завяршыць работы па стварэнню двухрадковых абарончых сцен, четырёхкамернага жылля па аналагу забудовы гарадзішча штрыхаванай керамікі (VII да н.э. — V ст. н.э.), жылля-паўземлянкі слупковай канструкцыі зарубінецкай культуры (ІІІ ст. да н. э. — ІІ ст. н. э.), а таксама двух унікальных дамоў мілаградскай культуры".

Аб'екты і інтэр'еры экспазіцыі будучага музея будуць адноўлены на падставе вывучэння прадстаўленых археалагічных аналагаў, а пасля правядзення поўнай музеефікацыі тэрыторыі і будынкаў, у перспектыве, любы ахвочы турыст зможа азнаёміцца з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.

Будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы прадугледжана "Дзяржаўнай праграмай аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў" на 2016 — 2020 гады. На плошчы больш за 16 гектараў будзе створаны археалагічны музей з 7-ю часовымі комплексамі, якія адлюстроўваюць матэрыяльны побыт нашых продкаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі