Джаз па-беларуску загучыць у Мінску

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкДжазавы фестываль Koktebel Jazz Party, архіўнае фота
Джазавы фестываль Koktebel Jazz Party, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі эксперыменту выканаюць разнастайныя джазавыя кампазіцыі на беларускай мове.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Новую праграму "Джаз па-беларуску" прадставяць 18 студзеня ў Loft Café, паведамілі Sputnik арганізатары.

Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Belaroots і рэпер Вожык зачытаюць рэп на Каляды

Музычная імпрэза арганізаваная ў рамках аўтарскага праекта "Джаз з Андрэем Славінскім", таму асноўны склад "Vip Jazz Андрэя Славінскага" выступіць у партнёрстве з салісткай Вольгай Сацюк.

У гэты вечар госці змогуць пачуць папулярныя і не вельмі вядомыя джазавыя кампазіцыі на беларускай мове. Арганізатары абяцаюць зрабіць усё, каб смелы эксперымент атрымаўся, а вечар не проста запомніўся слухачам, а стаў для іх асаблівым.

"Vip Jazz" — творчы праект, які з'явіўся ў 2005 годзе як творчая лабараторыя для джазавых прафесіяналаў нашай краіны.

Калі: 20:00.

Дзе: Loft Café (ул. Пятруся Броўкі, 22).

Стужка навiн
0