У Мсціслаўлі збіраюць сродкі на аднаўленне былога касцёла

© Sputnik / Юлія ХвошчМсціслаўль, архіўнае фота 2015 года
Мсціслаўль, архіўнае фота 2015 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Улады спадзяюцца, што сабраныя грошы дазволяць захаваць касцёл, пакуль ідзе праца над праектнай дакументацыяй для рэстаўрацыі.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Адкрыты дабрачынны рахунак для сбору сродкаў на аднаўленне былога касцёла ў Мсціслаўле, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама са спасылкай на Міністэрства культуры Беларусі.

Каложская царква ў Гродне - Sputnik Беларусь
Драўляная сцяна Каложы ў Гродне зменіць форму і колер

"Збор арганізаваны ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб'ёму фінансавых сродкаў, а таксама для прыняцця неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ", — падкрэслілі ў прэс-службе.

Фінансавы ўдзел у захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсіх зацікаўленых грамадзян дазволіць забяспечыць устойлівасць канструкцый касцёла на перыяд да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі, упэўненыя ў Міністэрстве культуры.

Як перавесці сродкі, можна даведацца на сайце Магілёўскага аблвыканкама.

У Мсціслаўлі павалілася сцяна 260-гадовага касцёла >>

Стужка навiн
0