Беларуская мова загучыць у Нацыянальным аэрапорце Мінск

© Sputnik / Виктор ТолочкоТабло ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
Табло ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сістэму гукавой абвесткі і навігацыяныя таблічкі аэрапорта дапоўняць роднай мовай.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Беларуская мова будзе дададзеная ў сістэму гукавой абвесткі і на навігацыйныя таблічкі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце аэрапорта.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Другі тэрмінал могуць пабудаваць у Нацыянальным аэрапорце Мінск

На дадзены момант у інфаграфіцы аэравакзальнага комплексу выкарыстоўваюцца руская, англійская і кітайская мовы. Выбар тлумачыцца тым, што пералічаныя мовы з'яўляюцца міжнароднымі і ўваходзяць у спіс моў ААН.

Беларуская мова пакуль прысутнічае толькі на інфармацыйным табло, а таксама ідзе праца над беларускамоўнай версіяй сайта, якую у бліжэйшы час плануецца абнаўляць і дапаўняць.

"Адміністрацыя аэрапорта надае досыць увагі пытанням грамадскасці, але ў прыняцці тых ці іншых рашэнняў кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і планам развіцця прадпрыемства", — падкрэслілі ў прэс-службе аэрапорта.

Стужка навiн
0