"Белавія" выканае першы рэйс у Растоў-на-Доне 27 красавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелавія
Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Папасці ў Растоў-на-Доне з беларускай сталіцы можна будзе 4 разы на тыдзень.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" плануе 27 красавіка выканаць першы рэйс па маршруце Мінск — Растоў-на-Доне — Мінск. Інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце перавозчыка.

Boeing авіякампаніі Белавія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Белавія" пачне выконваць рэйсы ў Казань 26 красавіка

Папасці ў Растоў-на-Доне з беларускай сталіцы можна будзе 4 разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і суботу з вылетам у 23:10 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Растоў-на-Доне на наступны дзень у 01:25.

Зваротны рэйс з Растова-на-Доне плануецца ажыццяўляць з вылетам у 4:00 па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 6:20. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Кошт авіябілетаў, калі купляць іх на сайце belavia.by ў адзін бок складзе ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра — туды-зваротна.

Квіткі ўжо ёсць ў продажы.

Стужка навiн
0