Відэа

Міні-дрызіна кантрабандыстаў выяўленая на мяжы з Літвой

Падпісацца
Чарговая задума контрабандыстаў пацярпела крах - памежнікі выявілі новы спосаб нелегальнай перапраўкі прадукцыі за мяжу. Глядзіце на відэа, чым спрабавалі скарыстацца кантрабандысты.

Незвычайны механізм быў заўважаны аператарамі сістэмы відэаназірання на беларуска-літоўскай мяжы на мінулым тыдні, распавялі Sputnik у ДПК.

Экспазіцыя выставы Гандаль Беларусі на шалях гісторыі - Sputnik Беларусь
З Беларусі ў Германію кантрабандай вывозілі соль і газу

Невялікая металічная каляска рухалася па рэйках ў бок Беларусі. На месца аператыўна выехаў пагранічны нарад і спыніў самаробнае прыстасаванне.

"Выраб, выкананы саматужным спосабам, вонкава падобны на дрызіну ў мініяцюры, прыводзіў у рух электрарухавік, абсталяваны двума акумулятарамі", — адзначылі ў ДПК.

Там распавялі, што новы від саматужнага транспарту мог адыграць вялікую ролю ў кантрабандзе. Мяркуецца, што гэты рэйс быў "разведвальным". Цяпер спецыялістам трэба ўстанавіць кола асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

Стужка навiн
0