Фота

Дзед і Баба альбо, як прайшоў абрад Шчадрэц ці "козлікі"

Падпісацца
Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з’яўляецца Дзед і Баба. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як захоўваюць традыцыі на Салігоршчыне.

Абрад Шчадрэц альбо як кажуць мясцовыя "козлікі" ў такім выглядзе захаваўся толькі ў двух вёсках Салігорскага раёна: Восава і Рог. На сённяшні дзень у вёсцы Рог засталося крыху болей за чатыры хаты жыхароў, таму асноўнае святкаванне адбываецца ў Восаве.

Каляды на Палессі - Sputnik Беларусь
Каляды на Палессі: "Дзе каза ходзе - там жыта родзе"

На пачатку ўсе збіраюцца ў мясцовым доме культуры на рэпетыцыю абраду. Тут мясцовыя і турысты бачуць пастановачны абрад такім, як ён бытаваў тут спрадвеку.

Затым маладыя дзяўчаты ідуць варажыць. Кожная насыпае па жменьцы зернейка, а гаспадар выпускае пеўня — да чыёй жменькі певень найперш падыйдзе — тая дзяўчына й першая замуж пойдзе ў гэтым годзе.

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з'яўляецца Дзед і Баба. У Дзеда адмысловы берасцяны "шлем-маска". Зайшоўшы ў хату дзед найперш грукае ў столю і пытаецца дзе скарб схаваны. За тое яго задабрываюць грашыма. Баба засявае ў хаце зерне — што сімвалізуе ўрадлівасць і пладавітасць.

Сёлета следам за дзедам ішлі жанчыны з мясцовага хора: неслі Казу і Коніка, Жураўля, цыганка намагалася паваражыць. Кожнаму персанажу адведзена свая роля і свой пачастунак ад гаспадароў. Казу частавалі калбасой і бутэлькай, коніку і жураўліку меней шанцавала — часцей за ўсё іх чакала рэшата аўса і вада ў гарлачыку.

© Sputnik / Сергей ЛескетьПевень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе
Певень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе - Sputnik Беларусь
1/11
Певень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе
© Sputnik / Сергей ЛескетьВарожбы - неад'емная частка калядвання на Шчадрэц
Варожбы - неад'емная частка калядвання на Шчадрэц - Sputnik Беларусь
2/11
Варожбы - неад'емная частка калядвання на Шчадрэц
© Sputnik / Сергей ЛескетьДа абрада рыхтуюцца адказна і пачынаюць з рэпетыцыі ў мясцовым клубе
Да абрада рыхтуюцца адказна і пачынаюць з рэпетыцыі ў мясцовым клубе - Sputnik Беларусь
3/11
Да абрада рыхтуюцца адказна і пачынаюць з рэпетыцыі ў мясцовым клубе
© Sputnik / Сергей ЛескетьКалядоўшчыкі разам з казой з песнямі выпраўляюцца шчадраваць па вёсцы
Калядоўшчыкі разам з казой з песнямі выпраўляюцца шчадраваць па вёсцы - Sputnik Беларусь
4/11
Калядоўшчыкі разам з казой з песнямі выпраўляюцца шчадраваць па вёсцы
© Sputnik / Сергей ЛескетьЦыганка абяцае ўсім ахвотным варожбы на новы год
Цыганка абяцае ўсім ахвотным варожбы на новы год - Sputnik Беларусь
5/11
Цыганка абяцае ўсім ахвотным варожбы на новы год
© Sputnik / Сергей ЛескетьДзед разам са шчадрухамі абыходзіць усе хаты па чарзе
Дзед разам са шчадрухамі абыходзіць усе хаты па чарзе - Sputnik Беларусь
6/11
Дзед разам са шчадрухамі абыходзіць усе хаты па чарзе
© Sputnik / Сергей ЛескетьКалядоўшчыкаў сустракаюць радасна і адорваюць, каб у хаце не пераводзіліся грошы і быў добры ўраджай
Калядоўшчыкаў сустракаюць радасна і адорваюць, каб у хаце не пераводзіліся грошы і быў добры ўраджай - Sputnik Беларусь
7/11
Калядоўшчыкаў сустракаюць радасна і адорваюць, каб у хаце не пераводзіліся грошы і быў добры ўраджай
© Sputnik / Сергей ЛескетьШчадрухі носяць з сабою казу і просяць вынесці каўбасу і сала, каб яна скакала
Шчадрухі носяць з сабою казу і просяць вынесці каўбасу і сала, каб яна скакала - Sputnik Беларусь
8/11
Шчадрухі носяць з сабою казу і просяць вынесці каўбасу і сала, каб яна скакала
© Sputnik / Сергей ЛескетьПершымі да вокнаў падбягаюць дзяўчаткі: "бабка Ганна, а ці дома ў вас курачкі? Мо вам пакалядаваць, альбо так пачастуеце?"
Першымі да вокнаў падбягаюць дзяўчаткі: бабка Ганна, а ці дома ў вас курачкі? Мо вам пакалядаваць, альбо так пачастуеце? - Sputnik Беларусь
9/11
Першымі да вокнаў падбягаюць дзяўчаткі: "бабка Ганна, а ці дома ў вас курачкі? Мо вам пакалядаваць, альбо так пачастуеце?"
© Sputnik / Сергей ЛескетьКазу абавязкова трэба паставіць на ногі і пагрукаць па падлозе, каб гаспадарам шчасціла
Казу абавязкова трэба паставіць на ногі і пагрукаць па падлозе, каб гаспадарам шчасціла - Sputnik Беларусь
10/11
Казу абавязкова трэба паставіць на ногі і пагрукаць па падлозе, каб гаспадарам шчасціла
© Sputnik / Сергей ЛескетьАбрад "Шчадрэц" у вёсках Рог і Восава з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы
Абрад Шчадрэц у вёсках Рог і Восава з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы - Sputnik Беларусь
11/11
Абрад "Шчадрэц" у вёсках Рог і Восава з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы
Стужка навiн
0