МІНСК, 16 сту — Sputnik. Яндэкс пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) адкрыў набор у Школу распрацоўкі інтэрфейсаў у Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.
"Яна разлічана на студэнтаў ВНУ і пачаткоўцаў спецыялістаў, якія хочуць займацца фронтенд-распрацоўкай. Прыём заявак працягнецца да 16 лютага", — дадалі ў прэс-службе.
Праграма навучання ўключае курс лекцый і хакатонаў, падчас якіх слухачы працуюць над праектамі. Заняткі будуць весці спецыялісты Яндэкса. Для навучання ў Школе трэба ведаць HTML, CSS і JavaScript, а таксама мець хаця б невялікі досвед распрацоўкі інтэрфейсаў.
"Навучанне пачнецца 1 сакавiка i завершыцца ў сярэдзіне траўня. Лепшыя выпускнікі могуць быць запрошаныя на стажыроўку ў Яндэкс. Навучанне ў Школе бясплатнае", — падкрэслілі ў Яндэкс.
Заняткі будуць праходзіць у мінскім офісе кампаніі: лекцыі — па вечарах у будні, а хакатоны па выхадных. Таму навучанне ў Школе можна сумяшчаць з працай або вучобай. Набор у Школу адбываецца на конкурснай аснове. Каб стаць слухачом, трэба запоўніць анкету і выканаць тэставыя заданні.
Школа распрацоўкі інтэрфейсаў праходзіць у Мінску ўжо трэці раз. Некалькі выпускнікоў Школы цяпер працуюць у мінскім офісе Яндэкса.
Усе пытанні можна дасылаць сюды