Фільм "Вышэй за неба" упершыню афіцыйна паказалі беларусам

© Photo : Вадим РожковУ Falcon Club Буцік Кіно адбыўся першы ў Беларусі кінатэатральны паказ маладзёжнай драмы "Вышэй за неба"
У Falcon Club Буцік Кіно адбыўся першы ў Беларусі кінатэатральны паказ маладзёжнай драмы Вышэй за неба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінакампанія "БезБуслоў Артс" адсвяткавала свой першы юбілей першай афіцыйнай дэманстрацыяй свайго першага фільма, з-за якога канфліктавала з заказчыкам - ПРААН.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Прайшоў першы ў Беларусі кінатэатральны паказ маладзёжнай драмы "Вышэй за неба", знятай пяць гадоў таму рэжысёрамі Андрэем Курэйчыкам, Дзмітрыем Марыніным па сцэнары Андрэя Курэйчыка на грант Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Падзея адбылася 17 студзеня ў рамках святкавання 5-годдзя кінакампаніі "БезБуслоў Артс".

Прадзюсар і сцэнарыст Андрэй Курэйчык - Sputnik Беларусь
Курэйчык гатовы здымаць фільм пра Францыска Скарыну

Фільм "Вышэй за неба", сусветная прэм'ера якога адбылася на Нью-Ёркскім фестывалі ў 2013 годзе і атрымала высокую ацэнку журы на чале з рэжысёрам Сафіяй Капола, пасля гэтага аб'ехаў больш за 10 міжнародных кінафестываляў і форумаў, дэманстраваўся ў Германіі, Аўстрыі, Літве, Польшчы, Арменіі, Расіі, Украіне, ніколі не меў афіцыйнага пракату ў Беларусі. Гэта было звязана з канфліктам паміж творчай групай праекта і заказчыкам — офісам ПРААН у Беларусі. У выніку інтэрнэт-паказы фільма сабралі больш за 400 тысяч праглядаў, але ў кінатэатрах або на тэлебачанні ў Беларусі фільм ніколі не дэманстраваўся.

"На сённяшні дзень людзі, якія актыўна супрацьстаялі фільму, сышлі або звольненыя з ПРААН. Мы лічым, што канфлікт вычарпаны, а гэтае кіно становіцца ўсё больш запатрабаваным міжнародным і беларускім гледачом", — распавёў Дзмітрый Марынін.

© Photo : Вадим РожковКінакампанія «БезБуслоў Артс» адсвяткавала свой першы юбілей
Кинокомпания «БезБуслоу Артс» отпраздновала свой первый юбилей - Sputnik Беларусь
Кінакампанія «БезБуслоў Артс» адсвяткавала свой першы юбілей

Прадзюсар "БезБуслоў Артс" Андрэй Курэйчык распавёў, што за 5 гадоў зробленыя тры вельмі паспяховых беларускіх поўнаметражных праекта: "Вышэй за неба", "ГараШ" і "Party-zan фільм".

"Два з іх пры гэтым паказалі выдатныя вынікі ў беларускім кінатэатральным пракаце. Трэці — стаў фестывальным хітом", — канстатаваў ён.

Стваральнікі "БезБуслоў" паведамілі, што ўсе свае фільмы стварылі без капейкі дзяржаўнай падтрымкі, за кошт уласных сродкаў, даходу ад продажу квіткоў, грантаў і партнёрскіх праграм.

У планах кінакампаніі працягваць здымаць кіно па формуле: "пра беларусаў, для беларусаў і сіламі беларускай каманды". Ужо запушчаны ў вытворчасць праект маладога беларускага рэжысёра Іллі Фіневіча-Сакуры "Аграбленне па-беларуску".

Стужка навiн
0