https://bel.sputnik.by/20180118/sledam-za-pobedoj-nordaviya-atrymala-dazvol-na-palyoty-u-belarus-1033094971.html
Следам за "Пабедай": "Нордавія" атрымала дазвол на палёты ў Беларусь
Следам за "Пабедай": "Нордавія" атрымала дазвол на палёты ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Кампанія, якая спецыялізуецца на ўнутрырасійскіх рэйсах, зможа з сакавіка выконваць рэйсы ў Мінск. 18.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-18T09:56+0300
2018-01-18T09:56+0300
2018-01-18T13:33+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103309/12/1033091231_0:155:3072:1892_1920x0_80_0_0_c06a0fd6101f58df2ce8ba5e9af34a31.jpg
беларусь
мінск
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103309/12/1033091231_0:58:3072:1989_1920x0_80_0_0_9f99139857f48383c2915a4252bd5754.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінск, расія, санкт-пецярбург, авіяперавозчык "нордавія"
турызм, у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінск, расія, санкт-пецярбург, авіяперавозчык "нордавія"
Следам за "Пабедай": "Нордавія" атрымала дазвол на палёты ў Беларусь
09:56 18.01.2018 (абноўлена: 13:33 18.01.2018) Кампанія, якая спецыялізуецца на ўнутрырасійскіх рэйсах, зможа з сакавіка выконваць рэйсы ў Мінск.
МІНСК, 18 сту — Sputnik. Расійскі авіяперавозчык "Нордавія" атрымаў дазвол на палёты з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, паведаміў дэпартамент па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
"Нордавія" зможа лятаць у Беларусь з сакавіка, аднак дакладных дадзеных аб раскладзе палётаў пакуль няма. Акрэдытацыю на рэйсы ў рэспубліку авіякампанія атрымала ў снежні мінулага года.
Авіякампанія створана ў 2004 годзе на базе Архангельскага аб'яднанага атрада "Аэрафлота". Паветраны парк авіяперавозчыка складаецца з лайнераў Boeing 737-500. Кампанія спецыялізуецца на ўнутрырасійскіх рэйсах.
Раней стала вядома, што яшчэ адзін авіяперавозчык з РФ — "Победа" — атрымаў дазвол на палёты ў Беларусь. У Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсы з Санкт-Пецярбурга будуць выконвацца з 25 сакавіка, па маршруце Масква — Гомель з 16 лютага.