Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі кітайскаму клубу ў чэмпіянаце КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары мінскага "Дынама" на матчы любімай каманды
Заўзятары мінскага Дынама на матчы любімай каманды - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" чацвёрты раз запар пацярпела паражэнне, прайграўшы ўчора кітайскаму "Куньлунь Рэд Стар".

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) 18 студзеня, і практычна страціла шанец на выхад у плэй-оф, паведамляе Sputnik.

Галоўны трэнер мінскага Дынама Гордзі Дуайер - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" прайграла "Амуру" у хатнім матчы КХЛ

Падапечныя Гордзі Дуайера з лікам 1: 3 (0: 1, 1: 2, 0: 0) прайгралі на сваёй пляцоўцы аднаму з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі — кітайскаму "Куньлуню".

Кітайская каманда адкрыла лік ужо на 4-й хвіліне матчу. Беларусы таксама няўдала выступілі і ў другім перыядзе, за даволі кароткі час прапусціўшы дзве шайбы.

Адзіная шайба ў матчы на рахунку ў дынамаўцаў — у Джасціна Фантэйна.

Нагадаем, што ў складзе кітайскай каманды ёсць і беларус — Павел Варабей. Ён аддаў адзін з асістаў пры ўзяцці варот "зуброў", і шайба ў выніку стала пераможнай.

Мінскае "Дынама" па-ранейшаму знаходзіцца на 10-м месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы за 51 матч 64 балы. За пяць матчаў да канца рэгулярнага чэмпіянату беларусы адстаюць ад зоны плэй-оф на 11 балаў.

20-га студзеня "зуброў" чакае сустрэча на выездзе ў Рызе з мясцовымі аднаклубнікамі. Плануецца, што гульня пройдзе пад адкрытым небам.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі