МІНСК, 20 сту — Sputnik. Больш за 90 работнікаў арганізацый адукацыі, навукі, культуры і аховы здароўя атрымаюць у 2018 годзе прэзідэнцкія гранты, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адпаведнае распараджэнне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня.
Паводле інфармацыі прэс-службы, гранты на 2018 год прызначаныя 98 спецыялістам на даследаванні і правядзенне распрацовак у шэрагу галін навук.
Так, гранты прызначаныя для павышэння якасці навучання студэнтаў і навучэнцаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій. У медыцыне грошы пойдуць на распрацоўку новых метадаў лячэння, дыягностыкі і рэабілітацыі ў эндакрыналогіі, кардыяхірургіі, анкалогіі, гастраэнтэралогіі і алергалогіі.
Прэзідэнцкія гранты таксама атрымаюць дзеячы культуры — на правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў і стварэнне новых твораў мастацтва.
Па дадзеных прэс-службы, мэта гэтага распараджэння — падтрымка таленавітых людзей у прыярытэтных для Беларусі сферах дзейнасці.