Фота

Шах, мат і АРТЭфакт - у Гістарычным музеі гуляюць у шахматы

Падпісацца
У Мінску праходзіць чэмпіянат Беларусі па шахматах. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як спартсмены спаборнічаюць у музейных залах.

Звычайна спаборніцтвы такога рангу не вельмі прыцягваюць да сябе ўвагу, паколькі сталіца ўжо распешчаная турнірамі высокага міжнароднага ўзроўню. Аднак Беларуская федэрацыя шахмат на чале з Анастасіяй Сарокінай зрабіла арыгінальны ход: чэмпіянат арганізавалі ў адной з залаў Нацыянальнага гістарычнага музея.

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Гістарычны музей прэзентуе камплект памятных манет "Шлях Скарыны"

Цырымонію адкрыцця наведала нямала VIP-персон: першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Сцены залы ўпрыгожылі карціны беларускіх мастакоў — Марты Шматовай, Рыгора Іванова, Алены Шлегель і Анастасіі Балыш. А за шклом размясціліся ўнікальныя шахматы, у тым ліку падарункі прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату, а таксама лёсаванне ўдзельнікаў атрымаліся ўрачыстымі, узвышанымі, арыгінальнымі і прыгожымі.

У спаборніцтвах прымаюць удзел 24 лепшыя шахматысты Беларусі (12 мужчын і 12 жанчын). Чэмпіянат завершыцца 28 студзеня.

Анастасія Сарокіна прызналася, што вясной у Мінск прыедзе адзін з славутых шахматыстаў свету, каб правесці сеанс адначасовай гульні. Хто гэта будзе і ў якім незвычайным месцы адбудзецца сустрэча з паважаным госцем, старшыня федэрацыі пакуль вырашыла не казаць, захоўваючы інтрыгу.

© Sputnik / Владимир НестеровичУнікальныя шахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.
Унікальныя шахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея - Sputnik Беларусь
1/21
Унікальныя шахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.
© Sputnik / Владимир НестеровичСтаршыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.
Старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна - Sputnik Беларусь
2/21
Старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.
© Sputnik / Владимир НестеровичІдэя злучыць спорт і мастацтва не новая: упершыню яна была рэалізаваная падчас спаборніцтваў за сусветную карону ў 2012 годзе.
Ідэя злучыць спорт і мастацтва не новая: упершыню яна была рэалізаваная падчас спаборніцтваў за сусветную карону ў 2012 годзе - Sputnik Беларусь
3/21
Ідэя злучыць спорт і мастацтва не новая: упершыню яна была рэалізаваная падчас спаборніцтваў за сусветную карону ў 2012 годзе.
© Sputnik / Владимир НестеровичШахматы - гэта адначасова спорт, гульня, навука, мастацтва.
Шахматы - гэта адначасова спорт, гульня, навука, мастацтва - Sputnik Беларусь
4/21
Шахматы - гэта адначасова спорт, гульня, навука, мастацтва.
© Sputnik / Владимир НестеровичШахматы - гэта асаблівыя правілы, стыль паводзін, традыцыі, культура.
Шахматы - гэта асаблівыя правілы, стыль паводзін, традыцыі, культура - Sputnik Беларусь
5/21
Шахматы - гэта асаблівыя правілы, стыль паводзін, традыцыі, культура.
© Sputnik / Владимир НестеровичЧэмпіянат Беларусі праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, дзе пануе адпаведная атмасфера.
Чэмпіянат Беларусі праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, дзе пануе адпаведная атмасфера - Sputnik Беларусь
6/21
Чэмпіянат Беларусі праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, дзе пануе адпаведная атмасфера.
© Sputnik / Владимир НестеровичКуратар выставачнага праекта «АРТЭфакты гульні» мастак Анастасія Балыш.
Куратар выставачнага праекта «АРТЭфакты гульні» мастак Анастасія Балыш - Sputnik Беларусь
7/21
Куратар выставачнага праекта «АРТЭфакты гульні» мастак Анастасія Балыш.
© Sputnik / Владимир НестеровичЦырымонія адкрыцця Чэмпіяната Беларусі па шахматах.
Цырымонія адкрыцця Чэмпіяната Беларусі па шахматах - Sputnik Беларусь
8/21
Цырымонія адкрыцця Чэмпіяната Беларусі па шахматах.
© Sputnik / Владимир НестеровичПершы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў.
Першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў - Sputnik Беларусь
9/21
Першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў.
© Sputnik / Владимир НестеровичМузейныя інтэр'еры абавязваюць спартсменаў прытрымлівацца класічнага стылю адзення.
Музейныя інтэр'еры абавязваюць спартсменаў прытрымлівацца класічнага стылю адзення - Sputnik Беларусь
10/21
Музейныя інтэр'еры абавязваюць спартсменаў прытрымлівацца класічнага стылю адзення.
© Sputnik / Владимир НестеровичМіжнародны грасмейстар Анастасія Зязюлькіна, майстар ФІДЭ Таццяна Рэво і яе муж міжнародны грасмейстар Сяргей Жыгалка.
Міжнародны грасмейстар Анастасія Зязюлькіна, майстар ФІДЭ Таццяна Рэво і яе муж міжнародны грасмейстар Сяргей Жыгалка - Sputnik Беларусь
11/21
Міжнародны грасмейстар Анастасія Зязюлькіна, майстар ФІДЭ Таццяна Рэво і яе муж міжнародны грасмейстар Сяргей Жыгалка.
© Sputnik / Владимир НестеровичУ дні спаборніцтваў у музеі прадстаўлена спецыяльная экспазіцыя "АРТЭфакты гульні".
У дні спаборніцтваў у музеі прадстаўлена спецыяльная экспазіцыя АРТЭфакты гульні - Sputnik Беларусь
12/21
У дні спаборніцтваў у музеі прадстаўлена спецыяльная экспазіцыя "АРТЭфакты гульні".
© Sputnik / Владимир НестеровичПасол Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гіб
Пасол Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гіб - Sputnik Беларусь
13/21
Пасол Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гіб
© Sputnik / Владимир НестеровичУ экспазіцыі - унікальныя прадметы, звязаныя з шахматамі.
У экспазіцыі - унікальныя прадметы, звязаныя з шахматамі - Sputnik Беларусь
14/21
У экспазіцыі - унікальныя прадметы, звязаныя з шахматамі.
© Sputnik / Владимир НестеровичМіжнародны грасмейстар Генрыета Лагвілава.
Міжнародны грасмейстар Генрыета Лагвілава - Sputnik Беларусь
15/21
Міжнародны грасмейстар Генрыета Лагвілава.
© Sputnik / Владимир НестеровичЗа шклом размясціліся ўнікальныя шахматы, у тым ліку падарунак прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку
За шклом размясціліся ўнікальныя шахматы, у тым ліку падарунак прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку - Sputnik Беларусь
16/21
За шклом размясціліся ўнікальныя шахматы, у тым ліку падарунак прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку
© Sputnik / Владимир НестеровичШахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.
Шахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея - Sputnik Беларусь
17/21
Шахматы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.
© Sputnik / Владимир НестеровичМіжнародны грасмейстар Аляксей Фёдараў.
Міжнародны грасмейстар Аляксей Фёдараў - Sputnik Беларусь
18/21
Міжнародны грасмейстар Аляксей Фёдараў.
© Sputnik / Владимир НестеровичМіжнародны грасмейстар Ланіта Сцяцко.
Міжнародны грасмейстар Ланіта Сцяцко - Sputnik Беларусь
19/21
Міжнародны грасмейстар Ланіта Сцяцко.
© Sputnik / Владимир НестеровичМіжнародны грасмейстар Міхаіл Нікіценка.
Міжнародны грасмейстар Міхаіл Нікіценка - Sputnik Беларусь
20/21
Міжнародны грасмейстар Міхаіл Нікіценка.
© Sputnik / Владимир НестеровичЛюбы наведвальнік музея можа зазірнуць у залу, дзе сярод карцін і артэфактаў ходзяць канём, ставяць шах і мат.
Любы наведвальнік музея можа зазірнуць у залу, дзе сярод карцін і артэфактаў ходзяць канём, ставяць шах і мат - Sputnik Беларусь
21/21
Любы наведвальнік музея можа зазірнуць у залу, дзе сярод карцін і артэфактаў ходзяць канём, ставяць шах і мат.
Стужка навiн
0