Відэа

Відэафакт: МАЗ ледзь не пратараніў статак кароў на 12-м этапе "Дакара"

Падпісацца
Грузавік беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якім кіруе Аляксандр Васілеўскі, ледзь не ўрэзаўся ў статак кароў, якія беглі яму прама напярэймы. Глядзіце кадры інцыдэнта.

Забаўны выпадак адбыўся падчас 12-га этапу. Перад каміёнам Васілеўскага, які рухаўся на вялікай хуткасці, з'явіўся статак кароў. Жывёлы беглі прама перад чырвонай машынай, і здавалася, што сутыкнення не пазбегнуць, аднак пілот крыху запаволіў рух, калі заўважыў кароў, і яны паспелі прабегчы міма.

Экіпаж лідара каманды МАЗ-СПОРТаўта Сяргея Вязовіча - Sputnik Беларусь
"Дакар-2018": Нікалаеў вярнуў лідарства, Вязовіч у топ-3

Пасля 12 этапаў экіпаж Васілеўскага займае 14-ы радок агульнага заліку грузавікоў. Услед за ім — яшчэ адзін беларускі экіпаж — Аляксея Вішнеўскага.

Кіраўнік каманды МАЗа, Сяргей Вязовіч, у генеральнай класіфікацыі ўтрымлівае трэцюю пазіцыю. Да фінішу ралі-рэйда "Дакар-2018" застаецца два этапы, перадапошні, 13-ы, стартаваў 19 студзеня, у пятніцу.

Стужка навiн
0