МІНСК, 22 сту — Sputnik. Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску пачаў мадэрнізацыю раздзела экспазіцыі, прысвечанага Курскай бітве, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.
Змены звязаня з памятнай датай, што адзначаецца ў гэтым годзе — 75-годдзе Курскай бітвы.
Упершыню, акрамя існаваўшых раней тэматычна-экспазіцыйных комплексаў пра падзеі і героіку баёў Курскай бітвы, створаны новыя.
Цяпер наведвальнікі музея змогуць убачыць сродкі мініравання і размініравання, прылады, з дапамогай якіх праводзіліся інжынерныя работы і многае іншае.
Сярод унікальных экспанатаў — савецкая міна ТМБ-Д, распрацаваная для барацьбы з нямецкімі танкамі "Тыгр" і "Пантэра" і радыёстанцыя "Север", вытворчасць якой была арганізавана ў 1941 годзе ў галадаючым і адрэзаным ад краіны Ленінградзе.
У аснове новых комплексаў — прадметы з фондаў Музея ВАВ і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.