МІНСК, 22 сту — Sputnik. "Рэквіем" Джузепе Вердзі прагучыць у Вялікім тэатры оперы і балета 27 студзеня — у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.
Выкананне гэтага твора арганізавана ў беларускай сталіцы пры садзейнічанні пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.
"Рэквіем — адзіны буйны вакальна-сімфанічны твор Джузепе Вердзі, напісаны ў жанры памінальнай імшы. Па сваёй прыгажосці, трагізму і высокай адухоўленасці Рэквіем Вердзі стаіць у шэрагу самых вядомых шэдэўраў сусветнай класікі. Сем частак грандыёзнага Рэквіема ўзнаўляюць велізарны свет чалавечага перажывання таямніцы жыцця і смерці", — адзначылі арганізатары.
У гэтым годзе Вялікі тэатр упершыню будзе ўдзельнічаць у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакосту. І ўпершыню за дырыжорскі пульт сімфанічнага аркестра тэатра ўстане маэстра Амос Тальмон — аўтар творчана праекта "Вялікія сімфанічныя серыі".
Маэстра Тальмон працаваў з рознымі музычнымі калектывамі, сярод якіх Ізраільскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Чэшскага радыё, Пражскі філарманічны аркестр, Пекінскі сімфанічны аркестр і іншыя.