МІНСК, 22 сту — Sputnik. У Мінск прыедзе "сНежнае шоу Славы Палуніна", паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства.
Паказы аднаго з самых незвычайных спектакляў свету адбудуцца ў беларускай сталіцы з 27 сакавіка па 1 красавіка. Яго аўтар — клоўн Асісяй ці Слава Палунін.
Арганізатары абяцаюць гасцям не толькі клоўнаў, але і снег, павуцінне і вялізныя шары, з якімі з асалодай гуляюць дарослыя і дзеці. Але галоўнае, па іх словах, "адчуванне шчасця, якое з'яўляецца ў маленькіх і дарослых гледачоў".
Шоу з'явілася ў 1993 годзе і з таго часу яго бычалі ва ўсім свеце.
Праект і яго аўтары адзначаны прэміямі Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, ЗША, Мексікі і іншых краін. Дарэчы, у Мінску яго ўжо таксама сустракалі — пяць гадоў таму.