Сусветны фестываль цыркавога мастацтва ўпершыню пройдзе ў Беларусі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў фотабанкДрэсура драпежнікаў, архіўнае фота
Дрэсура драпежнікаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Міжнародны цыркавы форум "Ідал Беларусь" будзе праводзіцца сумесна з Вялікім Маскоўскім цыркам у Гомелі і можа стаць візітоўкай краіны.

МІНСК, 20 сту — Sputnik, Іна Грышук. Маштабны цыркавы форум, які аб'яднае лепшых цыркавых артыстаў і акрабатаў з усяго свету, пачнуць праводзіць у Гомелі, першы такі фэст пройдзе ў пачатку верасня гэтага года і з часам стане візітоўкай Беларусі.

"Ідал" прапішуць у Гомелі

Праект "Ідал Беларусь" плануецца праводзіць у рамках аднаго з самых вядомых міжнародных фестываляў свету "Ідал", які з 2013 года праходзіць у Маскве ў Вялікім Маскоўскім цырку. За такі кароткі час праект паспеў атрымаць прызнанне міжнародных экспертаў у галіне сусветнага цыркавога мастацтва.

Цыркавы фестываль у Мінску: эквілібрыст з КНДР супраць жанглёра з ЗША - Sputnik Беларусь
Відэа
Цыркавы фестываль у Мінску: эквілібрыст з КНДР супраць жанглёра з ЗША

У Беларусі пляцоўкай для міжнароднага цыркавога форума стане Гомельскі дзяржаўны цырк. Гомель абралі невыпадкова. У гэтым абласным цэнтры пакуль не праводзяцца такія флагманскія мерапрыемствы, як "Славянскі базар у Віцебску" ці Фестываль нацыянальных культур у Гродне. Арганізатарамі фестываля будуць Міністэрства культуры Беларусі, а таксама Вялікі Маскоўскі цырк.

Форум аб'яднае артыстаў з усяго свету, самыя лепшыя атракцыёны прыедуць у Беларусь, пераможцаў сярод якіх будзе вызначаць міжнароднае журы. Склад артыстаў пакуль не вызначаны, але вядома, што вядучымі на фестывалі будуць браты Запашныя і запрошаная зорка.

Ідэю прапанавалі браты Запашныя

Ідэю правесці буйны цыркавы форум у Беларусі ініцыяваў Народны артыст Расіі, дырэктар Вялікага Маскоўскага цырка Эдгард Запашны. Вядома, што браты Запашныя з'яўляюцца заснавальнікамі і асноўнымі прадзюсарамі расійскага фестываля "Ідал".

Відэафакт: флэшмоб артыстаў Cirque du Soleil прайшоў у Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: флэшмоб артыстаў Cirque du Soleil прайшоў у Мінску

Як паведаміла памочнік Эдгарда Запашнага Вікторыя Урбановіч, ініцыятыву падтрымаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, а таксама міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Прывітальны адрас у сувязі са стартам праекта быў атрыманы ад старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны Старавойтавай.

Беларускі і расійскі бакі ўжо абмеркавалі шэраг арганізацыйных пытанняў па правядзенні фестывалю ў межах сустрэчы, якая адбылася ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Мінску.

Фэст стане візітоўкай краіны

Міністр культуры Бондар упэўнены, што фестываль стане інтэграцыйнай пляцоўкай, дзейнасць якой будзе накіраваная на развіццё міжкультурнага абмену паміж краінамі СНД, падтрыманне агульнанацыянальных каштоўнасцяў і традыцый. У якасці запрошаных гасцей у фестывалі "Ідал Беларусь" будуць удзельнічаць міжнародныя эксперты з такіх краін, як Іспанія, Італія, Германія, Францыя, Мексіка, Кітай, Канада, Манголія, Казахстан. Бондар адзначыў, што гэта дасць магчымасць паказаць дасягненні культур Расіі і Беларусі на міжнародным узроўні.

Паводле слоў Народнага артыста Расіі Эдгарда Запашнага, падобны праект стане фестывальнай візітоўкай краіны, умацуе міжнароднае супрацоўніцтва, дасць дадатковы імпульс развіццю турыстычнай актыўнасці рэгіёна, а таксама магчымасць таленавітай цыркавой моладзі Беларусі дэманстраваць свае магчымасці разам з артыстамі сусветнага экстра-класа.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі