Метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча ўпершыню пакажуць у Мінску

Падпісацца
Мерапрыемства да 220-годдзя з дня нараджэння паэта пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведвальнікаў на часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю "Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча", прысвечаную 220-годдзю з дня нараджэння паэта, паведамілі Sputnik арганізатары.

Дзяржаўны дзеяч і беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч - Sputnik Беларусь
Пісьменнік Анатоль Бутэвіч: нам трэба легендызаваць сваю гісторыю

Экспазіцыя з'яўляецца пачаткам святочных падзей у юбілейны год. На ёй прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі.

"Падчас адкрыцця экспазіцыі ў гасцей з'явіцца ўнікальная магчымасць упершыню ўбачыць метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1798 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.), а таксама прыклад такіх запісаў — рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя", — падкрэслілі ў музеі.

Акрамя гэтага, гасцей чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя "Капітэль".

Дзе: вул. М. Багдановіча, 13 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

Калі: 1 лютага, 17:00

Стужка навiн
0