МІНСК, 25 сту —Sputnik. У Беларусі ўжо былі зафіксаваныя выпадкі незаконнага ўвозу абсталявання для майнінга, але змяняць правілы ўвозу падобнай тэхнікі пакуль не плануюць, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і АТП Дзяржаўнага мытнага камітэта Павел Лабачоў.
"Відэакарты, якія перамяшчаюцца з мэтай стварэння "фермаў", з'яўляюцца аб'ектам правапарушэння. Некаторыя фізічныя асобы пачалі перавышаць вартасныя абмежаванні на спецабсталяванне для майнінга. Аднак у ЕЭК гэтае пытанне яшчэ не разглядалася, але з улікам тэндэнцый напэўна будзе вынесена на абмеркаванне якой-небудзь краінай", — адзначыў Лабачоў.
Старшыня ДМК Беларусі Юрый Сянько запэўніў, што мытныя органы бачаць гэтыя тэндэнцыі.
"Сёння крыптавалюты збянтэжылі многіх, у тым ліку, і нас. Але ў нашай дзяржаве прынялі ключавое рашэнне па крыптавалютах, і мы будзем гэта ўлічваць", — заявіў кіраўнік ДМК.