Відэа

Гродна прыме першую ў Беларусі канферэнцыю, прысвечаную Высоцкаму

Падпісацца
Першая ў гісторыі Беларусі канферэнцыя, прысвечаная Уладзіміру Высоцкаму, пройдзе ў пачатку траўня ў Гродне, пра гэта арганізатары мерапрыемства распавялі падчас тэлемаста ў МПЦ Sputnik.

"Яна адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, гэта будзе падзея не толькі для Беларусі, але і для краін былога Савецкага Саюза, і для Еўропы, ў тым ліку. Гэтая канферэнцыя запланаваная як падзея міжнароднага ўзроўню і маштабу", — распавёў старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў.

Белорусский бард Дмитрий Бартосик - Sputnik Беларусь
Радыё
Бартосік: голас Высоцкага — самы яскравы успамін дзяцінства

Канферэнцыю будзе праводзіць кафедра рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Горад Гродна абраны ў якасці месца правядзення канферэнцыі не выпадкова: тут ў 1966 годзе праходзілі здымкі фільма "Я родам з дзяцінства" вядомага беларускага рэжысёра Віктара Турава, у якім Высоцкі сыграў адну з галоўных роляў і ў якім гучалі яго песні.

Гэтым вызначаецца і ключавая тэма канферэнцыі: "Уладзімір Высоцкі — паэт, акцёр, спявак, кампазітар", якая, на думку арганізатараў канферэнцыі, дасць магчымасць прадставіць разнастайную і яркую спадчыну Высоцкага ў яго цэласнасці, вызначыць яго месца ў савецкай культуры 1960-1970-х гадоў і пазначыць ўплыў на сучасную сацыякультурную прастору.

Першы і пакуль адзіны помнік Высоцкаму ёсць толькі ў Наваградку, дзе на працягу двух тыдняў летам 1969 года спявак і Марына Уладзі знаходзіліся падчас здымак фільма "Сыны ідуць у бой".

Дырэктар Дзяржаўнага культурнага цэнтра-музея Дом Высоцкага на Таганцы, акцёр і рэжысёр Мікіта Высоцкі - Sputnik Беларусь
Радыё
Мікіта Высоцкі: бацьку ніколі не насаджалі "як бульбу пры Пятры"

"Ён сам у фільме не здымаўся. Але вынікам яго знаходжання ў гэтых месцах стала тое, што за адну ноч ён напісаў усе чатыры песні да фільма", — распавёў Спосабаў.

Падкрэсліваючы важнасць творчай спадчыны Уладзіміра Высоцкага для выхавання сучаснай моладзі Іван Спосабаў падкрэсліў, што сучасныя маладыя людзі павінны мець магчымасць пачуць і ўбачыць выкананне песень паэта.

"Вядома, на нашых праграмах (памяці Уладзіміра Высоцкага), якія мы робім у Мінску з удзелам аднаго з лепшых выканаўцаў Аляксея Нежаўца, асноўная маса гэта людзі старэйшага і сярэдняга пакалення, але моладзь павінна мець магчымасць пачуць, убачыць, даведацца. І абыякавых я не сустракаў!" — адзначыў старшыня кінаклуба.

3.29 — 7.23 — заснавальнік літаратурна-музычнага клуба "Белая птушка", бард Эдуард Нам аб першай песні Высоцкага, якую ён пачуў, яго творчасці ў сваім жыцці і ролі аб'яднання краін былога Саюза.

7.34 — 12.55 — паэт і перакладчык Лявон Блбулян аб сваіх перакладах Уладзіміра Высоцкага на армянскую мову і рэакцыі армянскага грамадства на першыя публікацыі вершаў паэта.

13.50 — 25.51 — журналіст, пісьменнік Міхаіл Лупашка аб духоўнай апоры і актуальнасці творчасці Высоцкага для нашага сённяшняга жыцця, аб свабодзе людзей і свабодзе самога Высоцкага, аб маральных прынцыпах і адносінах паміж мужчынам і жанчынай на прыкладзе песень Высоцкага і вершаў Ясеніна.

27.09 — 30.40 — старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў аб тэме Высоцкага ў Беларусі і захаванні яго памяці ў краіне.

32.24 — 37.28 — акцёр, спявак Цімур Ілікаеў аб першым дакументальным фільме пра Уладзіміра Высоцкага, канцэртах у памяць аб яго творчасці і пра моладзь на канцэртах.

37.58 — 43.23 — эстрадны выканаўца, удзельнік канцэрта ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага Вахтанг Гардзелі-Паліяшвілі пра каханне Высоцкага да Грузіі, пратэстным характары Высоцкага, папулярызацыі яго творчасці і канцэртах у яго памяць.

43.53 — 51.00 — заснавальнік літаратурна-музычнага клуба "Белая птушка", бард Эдуард Нам выконвае песню Высоцкага "Кони привередливые".

51.53 — 57.09 — паэт і перакладчык Лявон Блбулян — "Песня о моем друге" на армянскай мове, аб маладзёжнай зацикаўленасці песьнямі Высоцкага і аб яго цяперашніх армянскіх адрасах.

57.29 — 1.01.07 — журналіст, пісьменнік Міхаіл Лупашка — "Канатчикова дача".

1.01.53 — 1.06.24 — старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў аб мерапрыемствах у Беларусі, прысвечаных Уладзіміру Высоцкаму.

1.06.48 — 1.10.27 — акцёр, спявак Цімур Ілікаеў з сябрамі выконваюць песню "Холода".

1.11.12 — 1.14.42 — эстрадны выканаўца, удзельнік канцэрту ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага Вахтанг Гардзелі-Паліяшвілі — "Охота на волков".

Стужка навiн
0