Беларускія артысты балета станцуюць у Мексіцы "Лебядзінае возера"

© Sputnik / Сергей ЛескетьВялікі тэатр Беларусі, архіўнае фота
Вялікі тэатр Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы толькі што вярнуліся з гастроляў па Германіі і Аўстрыі, дзе далі 29 спектакляў.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. З 6 лютага па 25 сакавіка артысты Вялікага тэатра Беларусі будуць выступаць у Мексіцы з балетам "Лебядзінае возера", паведамілі Sputnik ў прэс-службе тэатра.

Скандальны балет Вітаўт пакажуць у Літве - Sputnik Беларусь
Скандальны балет "Вітаўт" пакажуць у Літве

Беларусы выступяць на мексіканскай сцэне з 35-цю спектаклямі.

"Для Вялікага тэатра гэта будуць другія гастролі ў гэтую прыгожую краіну. У мінулы раз дзіўна добра прымалі спектакль «Дон Кіхот». Не сумняваемся, што гэтак жа цёпла сустрэнуць беларускі балет і зараз", — падкрэслілі ў тэатры.

Там таксама нагадалі, што 22 студзеня завяршылісь гастролі балета Вялікага тэатра Беларусі па Германіі і Аўстрыі. Амаль што за месяц артысты далі 29 спектакляў, сярод якіх былі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя".

Стужка навiн
0