Музей Беларускага Палесся запрашае на выставу аднаго экспаната

© Sputnik / Артем КирьяновПінск, архіўнае фота
Пінск, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння ў музеі ў Пінску стартуе праект, у рамках якога будуць праходзіць кароткачасовыя выставы некаторых экспанатаў.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Музей Беларускага Палесся ў Пінску прапануе наведвальнікам у гэтым годзе серыю выстаў аднаго экспаната, паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча ўпершыню пакажуць у Мінску

Выставы ў рамках праекта "За кулісамі музея" будуць кароткімі — не больш за тыдзень. Першая адкрываецца ўжо сёння.

Да 31 студзеня госці музея змогуць убачыць адзіны захаваны на тэрыторыі Беларусі экзэмпляр помніка юрыдычнай думкі Заходняй Еўропы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XIII-XVI стагоддзяў — зборнік са зборам двух законаў — Саксонскага зерцала і Магдэбургскага права. Кніга была надрукаваная ў Львове ў 1581 году Паўлам Шчэрбічэм.

Цікава, што менавіта ў студзені таго ж года Пінск атрымаў грамату на самакіраванне.

Стужка навiн
0