Танцоўшчыца фламенка прадставіла ў Мінску асабістую выставу жывапісу

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Беларусі
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ганна Конанава вучылася ў сусветных зорак, а ў 2014 годзе стала ўладальніцай сярэбранай прэміі на міжнародным конкурсе ў Мадрыдзе.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адкрылася асабістая выстава жывапісу Ганны Конанавай "Сонечная вяршыня", паведамілі Sputnik арганізатары.

У экспазіцыі — каля 60 твораў маслянога жывыпісу, асноўнай тэмай якіх з'яўляецца "падарожжа па сонцы".

Нацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь
Абраз "Божая Маці Вастрабрамская" пакажуць у Вялікім тэатры Беларусі

"Выстава "Сонечная вяршыня" уяўляе сабой поліжанравы канцэпт твораў розных перыядаў і разнастайнасці задач творчага станаўлення аўтара: гады вучобы ў Акадэміі, пленэрны жывапіс беларускага, чарнагорскага, польскага, каўказскага цыклаў", — патлумачылі ў музеі.

Трэба адзначыць, што Ганна Конанава з'яўляецца танцоўшчыцай фламенка. Яны вучылася ў сусветных зорак, а ў 2014 годзе стала ўладальніцай сярэбранай прэміі Інстытута фламенка Ля Трук на VI Міжнародным курсе фламенка ў Мадрыдзе.

Стужка навiн
0