Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 30 і 31 студзеня

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкЗіма ў горадзе, архіўнае фота
Зіма ў горадзе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парывы ветру ў некаторых раёнах Беларусі будуць дасягаць 22 метраў за секунду.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 30 і 31 студзеня, што было выклікана прагназуемым узмацненнем ветру да 15-20 метраў за секунду, паведамілі ў Белгідрамеце.

Мядведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мядзведзь Трышчан у Мінскім заапарку выйшаў са спячкі раней часу

Па прагнозах метэаролагаў, уначы на 30 студзеня ў паўднёва-заходніх і днём у многіх раёнах Беларусі вецер узмацніцца да 15-20 метраў за секунду, парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду, па захадзе — 22 метраў за секунду. Такая ж абстаноўка з надвор'ем будзе 31 студзеня раніцай і днём.

Пры гэтым па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе назірацца невялікая адліга, магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом.

Стужка навiн
0