Сіноптыкі не абяцаюць зімовага надвор'я напачатку лютага

Падпісацца
Спачатку надвор'е ў рэспубліцы будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага ціску, а да выхадных - маларухомага атмасфернага фронту.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў першыя дні лютага: дзённыя тэмпературы будуць падымацца вышэй за нуль, пройдзе мокры снег з дажджом, паведамілі Sputnik у сераду ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Мядведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мядзведзь Трышчан у Мінскім заапарку выйшаў са спячкі раней часу

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у першы дзень лютага надвор'е ў рэспубліцы будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

"Уначы ў чацвер, 1 лютага, у паўночна-заходніх раёнах Беларусі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі — мокры снег, днём з дажджом", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што месцамі на дарогах будзе галалёдзіца, ноччу тэмпература паветра складзе ад 0 да —6°С, на паўночным усходзе Беларусі — да —9°С, а днём — ад —1 да + 4°С, у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі — да +6°С.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 2 і 3 лютага Беларусь будзе пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту: пройдзе мокры снег з дажджом, месцамі чакаюцца туманы, а на асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе вагацца ад невялікіх, да —4°С, маразоў па поўначы краіны, да  3°С па поўдні. Дзённая тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад —1°С да +5°С.

Стужка навiн
0