Домрачаву намінавалі на World Fair Play Awards

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкТрохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне беларуска Дар'я Домрачава
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне беларуска Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Біятланістка можа стаць другім беларускім спартсменам, які ўдастойваўся прэстыжнай узнагароды.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне беларуска Дар'я Домрачава намінавана на прыз World Fair Play Awards імя П'ера дэ Кубертэна, паведамілі Sputnik у Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы (БАСП).

Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален - Sputnik Беларусь
Домрачава з мужам знялася ў фільме пра біятлон

Беларускія спартыўныя журналісты ацанілі ўчынак Домрачавай на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы: за некалькі метраў да фінішу ў гонцы пераследу біятланістка не стала апярэджваць прадстаўніцу Італіі Даратэю Вірэр, якая страціла лыжную палку. У выніку беларуска прыйшла да фінішу трэцяй, Вірер — другой.

"Заяўка адпраўлена ў міжнародны камітэт Fair Play (CIFP) у Будапешт. Ініцыятыву падтрымалі ўсе члены БАСП", — распавяла старшыня асацыяцыі Анастасія Марыніна.

Уладальнік прэміі будзе названы ў канцы года.

З беларускіх спартсменаў World Fair Play Awards раней атрымліваў легендарны "вольнік" Аляксандр Мядзведзь у 1983 годзе.

Стужка навiн
0