МІНСК, 7 лют — Sputnik. Электрацягнікі з Беларусі ў Клайпеду змогуць хадзіць з 2022 года пасля электрыфікацыі ўчастка чыгуначнага шляху ад беларуска-літоўскай мяжы да партовага горада, паведаміў у сераду Sputnik Lietuva.
На электрыфікацыю шляху ад мяжы да Клайпеды літоўскія ўлады плануюць накіраваць 349,1 мільёна еўра. Большую частку сродкаў на гэта пералічаць фонды Еўрасаюза, частку зробяць за кошт Літоўскіх чыгунак.
Пасля поўнай электрыфікацыі шляху з Беларусі ў Клайпеду змогуць хадзіць электрацягнікі. Як чакаецца, гэта павінна адбыцца ў 2022 годзе. Іншыя дэталі магчымых зносін паміж краінамі пакуль не вядомыя.
Ужо завершана электрыфікацыя чыгуначных шляхоў даўжынёй у 28,6 кіламетра — ад мяжы да Кяна. У гэтым годзе пачнецца праектаванне па тых участках, якія засталіся.
Электрыфікуюць ў Літве чыгуначныя шляхі і па іншых маршрутах, дзякуючы якім па краіне пойдуць хуткасныя электрацягнікі.