Еўрасаюз можа адмовіцца ад пераходу на зімовы і летні час

© Sputnik / Михаил Фомичев / Перайсці ў медыябанкПеравод стрэлак гадзіннікаў
Перавод стрэлак гадзіннікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхары многіх краін ЕС скардзяцца на тое, што перавод стрэлак двойчы ў год адмоўна адбіваецца на самаадчуванні.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Еўрапарламент правядзе пасяджэнне з нагоды адмены пераходу на летні час з 8 лютага, перадаюць еўрапейскія інфармагенцтвы.

Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Бягун: шэнгенскія візы для беларусаў могуць патаннець у 2019 годзе

Пытанне пераводу стрэлак гадзіннікаў было ўзнята пасля шэрагу петыцый ад жыхароў краін ЕС, у прыватнасці Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі. Ды і жыхары іншых еўрапейскіх краін скардзяцца на адмоўны ўплыў пераводу гадзіннікаў два разы на год на здароўе.

Рэзалюцыя па адмене пераходу на летні час ужо падрыхтавана транспартным камітэтам Еўрапарламента. Чакаецца, што парламентарыі абмяркуюць гэтае пытанне 8 лютага, у гэты ж дзень адбудзецца і галасаванне.

Упершыню стрэлкі гадзіннікаў пачалі пераводзіць у пачатку XX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, зроблена гэта было для эканоміі электраэнергіі. На дадзены момант больш за 100 краін свету пераходзяць на зімовы і летні час. Беларусь адмовілася ад гэтага яшчэ ў 2011 годзе, услед за Расіяй.

Стужка навiн
0