Бондар: з Гарбуком сышла цэлая эпоха беларускага тэатра

© Sputnik / Ирина БукасЦырымонія развітання з Генадзем Гарбуком праходзіць у Купалаўскім тэатры
Цырымонія развітання з Генадзем Гарбуком праходзіць у Купалаўскім тэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
Міністр культуры выказаў спачуванні блізкім Генадзя Гарбука і падкрэсліў, што гэта незаменная страта для беларускай культуры.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Смерць Генадзя Гарбука — гэта незаменная страта для тэатра і беларускай культуры ў цэлым, заявіў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар падчас развітання з акцёрам у Купалаўскім тэатры.

Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Вавілаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Вавілаў: быў час, калі ў тэатр хадзілі "на артыста", такім і быў Гарбук

"Гэта незаменная страта, таму што разам з Генадзем Міхайлавічам сышла цэлая эпоха беларускага тэатра. Мы гаворым аб 55 гадах самаахвярнага служэння высокім ідэалам тэатральнага мастацтва, служэння ў Купалаўскім тэатры. Мы гаворым пра дзесяткі вобразаў сучаснікаў, якія стварыў гэты вялікі артыст на сцэне", — падкрэсьліў Бондар.

Паводле яго слоў, ён выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх акцёраў, прывіў ім любоў да прафесіі.

Акцёр беларускага тэатра і кіно Генадзь Гарбук пайшоў з жыцця 7 лютага. Яму было 83 гады.

Артыст здымаўся ў фільмах "Брэсцкая крэпасць", "Знак бяды", "Белыя Росы" і многіх іншых стужках з 1970-х па двухтысячныя гады. Гарбук выходзіў на сцэну Купалаўскага тэатра да апошніх гадоў жыцця, выконваючы ролі Ціхана Пратасавіцкага ў "Пінскай шляхце" па матывах твора Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Еўдакіма Жыгалава ў "Вяселлі" Антона Чэхава, палкоўніка ў спектаклі "Лістапад. Андэрсэн", пастаўленым па матывах твораў Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала