МІНСК, 12 лют – Sputnik. Імпрэза "Па старонках "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, адбудзецца 22 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Падчас імпрэзы пра ролю "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" ў развіцці беларускай мовы і культуры раскажа загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Паляшчук. Акрамя таго, наведвальнікам прапануюць навучыцца чытаць старадаўнія тэксты з дапамогай Ірыны Будзько, загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
У праграме мерапрыемства запланаваныя выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова.
Акрамя цікавых лекцый, на імпрэзе прагучыць чароўная музыка дуэта "ČARKA".
Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Калі: 22 лютага, 18:30.
Уваход вольны.