Кампанія ВВС стварае прылажэнне з віртуальнымі артэфактамі брытанскіх музеяў

© PixabayЕгіпецкі саркафаг
Егіпецкі саркафаг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З дапамогай AR-прылажэння можна будзе ўбачыць віртуальныя копіі экспанатаў.

МІНСК, 13 лют – Sputnik. BBC стварае AR-прылажэнне, з дапамогай якога карыстальнікі змогуць вывучаць старажытныя артэфакты на экране звычайнага смартфона, паведамляецца на сайце ВВС.

Касцяная лыжка эпохі неаліта, знойдзеная падчас экспедыцыі на Асавец-2 - Sputnik Беларусь
Топ-5 артэфактаў, знойдзеных археолагамі ў 2017 годзе ў Беларусі

Карыстальнікі прылажэння дапоўненай рэальнасці пазнаёмяцца з сусветна вядомымі творамі мастацтва, артэфактамі і архітэктурай, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі. ВВС распрацавала прылажэнне ў падтрымку новага цыклу Civilisations, які выйдзе вясной 2018 года.

З дапамогай прылажэння карыстальнікі змогуць не толькі даследаваць віртуальныя копіі адноўленых артэфактаў, але і ўбачыць, як яны выглядалі стагоддзі таму. Сярод экспанатаў — егіпецкая мумія з Музея Торкі, скульптура "Пацалунак" Радэна з Нацыянальнага музея Уэльса і "Умбрыйская Мадонна і немаўля" з Нацыянальнага музея Шатландыі.

Прылажэнне для iOS і Android выйдзе ў бліжэйшыя тыдні.

Напярэдадні навукоўцы з Брыстальскага ўніверсітэта з дапамогай сучасных тэхналогій змаглі аднавіць аблічча егіпецкай царыцы Неферціці.

Стужка навiн
0