Калекцыю малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Іагана Бротцэ пакажуць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастак рабіў замалёўкі будынкаў ХVІІІ стагоддзя, капіяваў гербы, манеты, гарадскія планы, старыя гравюры і тэхнічныя навінкі свайго часу.

МІНСК, 14 лют – Sputnik. Адкрыццё выставы "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Іагана Крыстафа Бротцэ" адбудзецца 20 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уваход у музей Дом Ваньковічаў - Sputnik Беларусь
У Доме Ваньковічаў прадставяць графіку Івана Шышкіна

Малюнкі Бротцэ выкананыя тушшу, акварэллю або пяром на таніраванай вадзянымі фарбамі паперы. На іх можна ўбачыць замалёўкі ўнікальных будынкаў ХVІІІ стагоддзя — храмаў, замкаў, паркаў, маёнткаў, жылых дамоў Рыгі, Ліфляндыі, Курляндыі, Эстляндыі, з якіх вельмі няшмат захаваліся да пачатку XXI стагоддзя. На малюнках можна разгледзець выявы прадстаўнікоў розных этнічных груп, якія жылі ў Рызе ў 70-90-я гады XVIII стагоддзя, нават убачыць асаблівасці іх адзення. Іаган Бротцэ дакладна капіяваў гербы, манеты, гарадскія планы, старыя гравюры і тэхнічныя навінкі свайго часу, таму яго малюнкі – сапраўдная скарбніца ведаў эпохі мастака.

Мерапрыемства арганізавана сумесна з Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Акадэмічнай бібліятэкай Латвійскага універсітэта. Выстава прымеркаваная да 100-гадовага юбілею Латвіі.

Падчас адкрыцця выставы, якое адбудзецца 20 лютага ў 16:00, запланавана ўрачыстая цырымонія перадачы латвійскім калегам беларускіх выданняў па гісторыі, антрапалогіі, архітэктуры, кнігазнаўстве, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве. Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі таксама атрымае кнігі гуманітарнага профілю ў дар ад Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.

Калі: з 20 лютага да 30 сакавіка, пн-пт, 09:00 – 19:30.

Дзе: Мінск, вул. Сурганава, 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі.

Стужка навiн
0