Масленіца ў кафэ і фестываль фарбаў: куды пайсці 17-18 лютага ў Мінску

© Sputnik / Людмила ЯнковскаяБліны кукурузныя з грэйпфрутам, архіўнае фота
Бліны кукурузныя з грэйпфрутам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Масленіца ў мінскіх установах, маштабны фестываль фарбаў у парку і канцэрт віртуознай скрыпачкі - самае цікавае на будучых выхадных.

Бліжэйшы ўікэнд будзе вельмі насычаным. У Мінску можна пацешыцца на самых розных мерапрыемствах: масленічных гуляннях, фестывалях для дзяцей і дарослых, на канцэрце віртуознай скрыпачкі або вечарыне хуткіх знаёмстваў у сталічным гандлёвым цэнтры. Sputnik сабраў усе самыя характэрныя падзеі 17-18 лютага.

Зімовы фестываль фарбаў у парку

У Лошыцкім парку (пр-д Чыжэўскіх, 10) у суботу, 17 лютага, пройдзе першы ў годзе бясплатны фестываль фарбаў Holi Fest. Мерапрыемства ўпершыню праводзіцца ўзімку, так што абяцаюць яркі лёд і відовішчнае шоў бенгальскіх агнёў. На сцэне будзе арганізавана свая праграма, а на тэрыторыі парка — мноства зон актывацыі.

Клавішы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Паслухаць оперныя арыі і рамансы запрашаюць у Доме-музеі Ваньковічаў

Мастацка-гістарычны фестываль

Вялікі фестываль разгорнецца ў прасторы "Верх" (вул. Куйбышава, 22, корпус 6). Тут у вялікай зале пройдуць тэатральныя выступленні, майстар-класы, танцы, традыцыйныя гульні, перформансы, адкрытыя ўрокі і паказальнае фехтаванне, рыцарскія двубоі, сустрэчы з даследчыкамі, гісторыкамі і мастакамі, будзе гучаць жывая музыка. Таксама тут будуць даступныя невялікі кірмаш і выстава. Уваход вольны.

Канцэрт віртуознай скрыпачкі

У Музычным тэатры (вул. Мяснікова, 44) вечарам у суботу пройдзе канцэрт сімфанічнага аркестра і віртуознай скрыпачкі Маймуны пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора тэатра, лаўрэата міжнароднага конкурсу Юрыя Галяса. Маймуна прыязджае з новай праграмай "Пумаянке. Лепшае і новае": са сцэны будуць гучаць папулярныя хіты, а таксама любімыя мелодыі з кінафільмаў і музычнай класікі. Кошт квітка — ад 10 да 16 рублёў.

Масленіца ў мінскіх установах

У многіх сталічных кафэ і комплексах разгорнуцца масленічныя святы.

Кручонкі-запячонкі - Sputnik Беларусь
Сталічныя шэф-кухары прапанавалі тузін новых беларускіх страў

У суботу адзначаць будуць у рэстаране "Кухмістр" (вул. К. Маркса, 40): тут дзейнічае спецыяльная бліновая карта і фальклорная праграма. На пляцоўцы каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4) пройдуць дэгустацыі новых страў беларускай кухні, якія лепшыя шэф-кухары краіны распрацавалі як раз да Масленіцы, і вясёлыя конкурсы. У Музеі архітэктуры і побыту (в. Азярцо) рыхтуюць маштабную праграму.

У нядзелю на свята клічуць у рэстараны "Сябры" (вул. Кульман, 40), дзе будуць паліць пудзіла, і "Заслонаў" (аг. Ждановічы, вул. Зорная, 19а), дзе рыхтуюць адмысловае меню і традыцыйныя гульні. У загарадным комплексе "Шышкі" (в. Загоршчыне) абяцаюць выканаць усе абрады і пачаставаць, а ў дзіцячым забаўляльным цэнтры "Лімпапо" (вул. Бурдзейнага, 6в) чакаюць кірмаш вырабаў і вясновы карагод.

Вечарына хуткіх знаёмстваў у мінскім ГЦ

У сталічным гандлёвым цэнтры OUTLETO (пр. Жукава, 44) у два этапы пройдзе бясплатная вечарына хуткіх знаёмстваў: абяцаюць дзесяць спатканняў з цікавымі людзьмі, якія шукаюць сваю другую палову, за адзін вечар. Стануць частаваць гарбатай, кавай і прысмакамі, ладзіць конкурсы і дарыць падарункі. Трэба толькі зарэгістравацца па тэлефоне +375 (29) 843-22-32.

Дзіцячы фестываль "Букідс"

У Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) на ўвесь уікэнд расцягнецца вялікі дзіцячы фестываль. На працягу двух дзён дзеці змогуць паслухаць пра космас, паглядзець у тэлескопы і мікраскопы, а таксама працаваць у павільёне мастацтва, натхняцца тэатральнымі паказмі. Для самых маленькіх арганізуюць асобную пляцоўку з міні-спектаклямі і музычнымі выступамі, а таксама вялікую сэнсарную гульнявую з незвычайнай пясочніцай і драўлянымі цацкамі. Будзе дзейнічаць фермерскі фудкорт, зона адпачынку, а для бацькоў пройдуць майстар-класы. Дзеці могуць прыйсці бясплатна, кошт дарослага квітка — ад 11 да 15 рублёў.

Масленічны тыдзень - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы

Сямейнае свята ў музеі

У нядзелю ў Мастацкім музеі (вул. Леніна, 20в) разгорнецца маштабнае веснавое свята для дзяцей усіх узростаў: тут абяцаюць стварыць атмасферу святкавання Новага года ў краінах Далёкага Усходу. У праграме — жывая музыка, разнастайныя майстар-класы і іншыя актыўнасці. Кошт квітка — ад 6 да 10,8 рубля (ёсць і больш выгадныя сямейныя).

Новыя фільмы

На тыдні ў пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. Усе выхадныя ў большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія навінкі, як экшн "Чорная Пантэра" з сусвету Marvel і камедыі "Сэрцаед" і "Смерць Сталіна". Да канца ўікэнда закаханых клічуць у кінатэатры сеткі Silver Screen, дзе ў 3D паказваюць легендарны "Тытанік".

Стужка навiн
0