Гурт ili-ili выступіць на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра

© Photo : са старонкі Міхаіла Зуя ў ФэйсбукуГурт Гурт ili-ili падчас юбілею Агінскага ў "Хулігане", архіўнае фота
Гурт Гурт ili-ili падчас юбілею Агінскага ў Хулігане, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Артысты тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч абяцаюць прадставіць новае гучанне ili-ili.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Камерная сцэна Купалаўскага тэатра на адзін вечар стане канцэртная пляцоўкай — тут адбудзецца выступленне беларускага сінці-поп-гурта ili-ili, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

У Купалаўскім тэатры паставілі п'есу Зямля Эльзы маладога расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч - Sputnik Беларусь
Фота
Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

Заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія, дарэчы, з'яўляюцца артыстамі тэатра, прадставяць музыку новага фармату.

"Адчуўшы покліч электронных бітаў і сувязь з космасам пост-року, хлопцы заявілі пра час перамен і выпусцілі пілотны трэк пад назвай "Мабыць" — як крок на шляху асэнсавання сябе, уласнай цэльнасці і творчай звышзадачы", — падкрэслілі ў Купалаўскім.

Гурт заснаваны ў 2011 годзе. За гэты час былі выпушчаныя альбомы "Past Perfect" і "List". Зараз артысты пішуць музыку да спектакляў і працуюць над новай праграмай.

Калі: 24 лютага, 20:00.

Дзе: Камерная сцэна Купалаўскага тэатра.

Стужка навiн
0