МІНСК, 16 лют — Sputnik. Паэт, музыка і зансавальнік гурта "Нельга забыць" Міхаіл Бараноўскі выступіць у Мінску у рамках праекта "Вершы ў Шафе", паведамілі Sputnik арганізатары.
Чакаецца, што традыцыйная паэтычная імправізацыя дапоўніцца музыкай. Гасцям абяцаюць насычаныя вершы — "шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія, а часам проста штодзённыя".
Выступяць са сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі таксама Ганна Шакель і Ч.ыЖ.
Арганізатары заклікаюць далучыцца да імправізацыі тых, хто захоча прачытаць нешта сваё. Для гэтага трэба папярэдзіць іх перад імпавізацыяй, каб быць прадстаўленым.
Калі: 22 лютага 19:30
Дзе: пр-т. Дзяржынскага, 9 (кніжна-выставачная прастора "Кніжная шафа")