Кінафестываль і выстава жывёл: куды пайсці 19-23 лютага ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВерхні горад і Кафедральны сабор Мінска
Верхні горад і Кафедральны сабор Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фэст з "нефільтраванымі" кінакарцінамі, канцэрты і свежыя кінастужкі - самае цікавае на будучым тыдні.

На наступным тыдні ў сталіцы можна будзе наведаць адзін з трох канцэртаў з розным настроем, паплаваць у дэльфінарыі, схадзіць на кінафэст, пабываць на выставе жывёл або раслін і не толькі. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя характэрныя падзеі 19-23 лютага.

Канцэрты

На тыдні пройдзе некалькі характэрных канцэртаў. На сцэне Дома афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3) у чацвер выступіць адзін з першых рэзідэнтаў праекта Stand Up на "ТНТ" комік Віктар Камароў, а разам з ім — новая ўдзельніца Алена Новікава.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы ў 37 выданнях - Sputnik Беларусь
Старонкі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" пагартаюць у музеі Коласа

Па словах арганізатараў, кожная сцэнка ўяўляе сабой міні-тэатр, сыграны адным чалавекам. Кошт уваходу — ад 35 да 80 рублёў.

У вялікай зале КЗ Мінск (вул. Кастрычніцкая, 5) у аўторак, 20 лютага, адбудзецца юбілейны канцэрт заслужанага артыста Расіі Сяргея Трафімава, які ў гонар святаў прыедзе ў сталіцу з добра знаёмымі хітамі. Квіток абыйдзецца ў 35-150 рублёў.

На канцэрце "Пра што спяваюць зоркі" ў пятніцу ў канцэртнай зале "Атлант" (пр. Пераможцаў, 61) прагучаць хіты легендарных гуртоў (Scorpions, Deep Purple, Pink Floyd, Queen і не толькі), але на роднай для слухачоў мове. Уваход ацанілі ў суму ад 12 да 20 рублёў.

Дэльфінар ў заапарку

Ва ўсе дні будучай тыдня, акрамя панядзелка, дэльфінарый "Нэма" (вул. Ташкенцкая, 40) кліча гасцей на прадстаўленні з удзелам вясёлых марскіх коцікаў і льва, а таксама дзіўных дэльфінаў. У буднія дні квіток абыйдзецца ў 23 рубля, у выхадныя — у 25. Дзяцей да пяці гадоў прымаюць бясплатна. Магчыма і купанне з дэльфінамі, аднак за яго прыйдзецца даплаціць яшчэ 100 (за 5 хвілінаў) або 170 (за 30 хвілін) рублёў.

Кінахлапушка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Міжнародны фестываль нефільтраванага кіно пройдзе ў Мінску

Фестываль "Нефільтраванае кіно"

У пятніцу, 23 лютага, у культурнай прасторы "Мёд" (вул. Талбухіна, 4) і Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) стартуе чацвёрты фестываль "Нефільтраванае кіно", у рамках якога пройдуць як конкурсныя, так і пазаконкурсныя паказы. У праграму ўвайшлі гульнявыя, дакументальныя, анімацыйныя і эксперыментальныя фільмы, а таксама ўпершыню — секцыя віртуальнай рэальнасці.

Гледачы змогуць не толькі паглядзець кіно, але і абмеркаваць, пагутарыць з яго аўтарам: фестываль прыме гасцей з Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Ірана, Канады, Малайзіі, Перу, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі і Швецыі. У рамках фестывалю будуць арганізаваны майстар-класы і дыскусіі, інтэрактыўная экспазіцыя і канцэрт.

Выставы жывёл і раслін

У Музеі прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117) штодня даступная экспазіцыя выставы жывых жывёл "Сафары парк": пазнаёмяць з прыроднай разнастайнасцю самых аддаленых куткоў планеты і насельнікамі беларускіх лясоў. Можна будзе ўбачыць каймана з Цэнтральнай Амерыкі, індыйскую макаку, грымучую змяю з Тэхаса і афрыканскага каралеўскага пітона, а яшчэ балотную чарапаху, пугача, янота-паласкуна, куніцу, перуанскіх шыншыл і іншых звяроў. Кошт наведвання — 6 рублёў для дарослых і 4 рублі для дзяцей да 14 гадоў.

Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю - Sputnik Беларусь
Фота
Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю

У холе экзатарыума ў Мінскім заапарку (вул. Ташкенцкая, 40) знаёмяць з грызунамі разнастайных (у тым ліку рэдкіх) парод: пацукамі, пяшчанкамі, марскімі свінкамі, хамякамі, трусамі, мышамі і мастамісамамі. Уваход у заапарк каштуе 9 рублёў.

Аматары прыгожай флоры могуць наведаць выставу архідэй у Зале музея прыроды і экалогіі (вул. М. Багдановіча, 9а). Будуць прадстаўлены дзесяткі кветак з усіх кантынентаў свету. Па словах арганізатараў, больш за ўсё ўвагі прыцягнуць выхадцы з трапічных лясоў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-ўсходняй Азіі, Афрыкі і поўначы Аўстраліі. Акрамя архідэй, пакажуць таксама шмат відаў гаршковых раслін. Любы ўпадабаны экспанат дазволяць купіць.

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер стартуюць некалькі кінапрэм'ер: з 22 лютага амаль ва ўсіх кінатэатрах сталіцы даступныя такія навінкі, як мультфільм "Гномы ў доме", крымінальны дэтэктыў Рыдлі Скота "Усе грошы свету", драма Стывена Спілберга "Сакрэтнае дасье" і працяг вядомай расійскай камедыі "Пра што гавораць мужчыны".

Гастрафестываль, кірмаш, светлавыя фігуры

Нагадваем, усе мінскія каваманы могуць хадзіць па топавым мінскім кавярням і кандытарскім апошні тыдзень: цяпер там рыхтуюць гастранамічныя "візітныя карткі" ўстаноў — кававы напой і дэсерт па адзінай для ўсіх цане ў 6 рублёў. А калі сабраць на спецыяльнай карце штампы з усіх устаноў, можна атрымаць падарунак.

Акрамя таго, на тыдні па-ранейшаму даступныя да наведвання кірмаш "Гарошак Маркет" з аўтарскімі штучкамі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9), а таксама Парк чароўных ліхтароў са святлодыёднымі інсталяцыямі на пляцоўцы Dreamland (вул. Арлоўская, 80).

Стужка навiн
0