Навукоўцы вырасцілі эмбрыён авечкі з чалавечымі клеткамі

© PixabayЯгняты
Ягняты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць дадзены вопыт для вырошчвання ў арганізме жывёл органаў для імплантацыі з клеткамі пацыента.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Навукоўцы вырасцілі эмбрыён авечкі з клеткамі чалавека, піша The Guardian. Даследчыкі матывуюць дадзены эксперымент тым, што гэта можа дапамагчы вырошчваць у жывёл органы чалавека для перасадкі. Па дадзеных Нацыянальнай службы аховы здароўя Англіі ў 2016 годзе амаль 460 чалавек памерлі ў чаканні органаў для перасадкі, а ў некаторых выпадках арганізм не прымаў трансплантаваныя органы.

Шалі, сантыметр і яблык, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Японскія навукоўцы знайшлі просты спосаб заставацца стройным

Нават ідэальна прыдатныя чалавеку органы з часам сутыкаюцца з тым, што імунная сістэма атакуе іх як чужародны аб'ект, растлумачыў доктар Пабла Рос з Універсітэта Каліфорніі. Выключэнні складаюць органы, перасаджаныя ад аднаго аднаяйкавага блізнюка іншаму. Ён лічыць, што вырошчванне органаў чалавека ўнутры іншых відаў зможа дапамагчы справіцца з пабочнымі эфектамі.

Для вырошчвання органаў адных жывёл у іншых выкарыстоўваецца "метад хімер". Першым вопытам навукоўцаў стала вырошчванне падстраўнікавай залозы пацука ў арганізме мышы. Раней доктар Рос і яго калегі паведамілі пра тое, што ім удалося вырасціць эмбрыён свінні з клеткамі чалавека, у якім адна клетка са ста тысяч была чалавечай. У эмбрыёна авечкі ўжо адна з дзесяці тысяч клетак належыць чалавеку. Цяпер навукоўцы плануюць яшчэ больш павялічыць долю чалавечых клетак. Доктар Рос заявіў, што спыніць эксперыменты, калі апынецца, што чалавечыя клеткі пранікаюць у мозг эмбрыёна.

Стужка навiн
0