Фотафакт: жыхары Мінска сталі ў чаргу, каб здаць кнігі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінчане сталі ў чаргу, каб здаць кнігі
Мінчане сталі ў чаргу, каб здаць кнігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некалькі дзясяткаў мінчан чакаюць свайго запісу для здачы старых кніг у букіністычны аддзел.

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Жыхары сталіцы выстраіліся раніцай у аўторак у чаргу ля аднаго з магазінаў "Белкніга" ў цэнтры горада, каб запісацца на здачу старых кніг, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы ў 37 выданнях - Sputnik Беларусь
Старонкі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" пагартаюць у музеі Коласа

Чаргу ў кнігарні сёння можна ўбачыць не так часта — хіба што калі прыязджае вядомы пісьменнік. Аднак, як высветлілася, бываюць і іншыя падставы, з-за якіх некалькі дзясяткаў людзей могуць стаяць пад дзвярыма крамы.

Раніцай у аўторак каля магазіна "Белкніга" на сталічнай вуліцы Карла Маркса выстраілася вялікая чарга. Як высветліў карэспандэнт Sputnik, мінчане чакаюць магчымасці запісацца на здачу старых кніг.

У гэтай краме сеткі працуе букіністычны аддзел — прадаць і купіць там можна як рэдкія і каштоўныя кніжныя выданні, так і проста кнігі, якія былі ва ўжыванні: ад савецкіх серый сусветнай класікі да жаночых раманаў і фантастыкі.

Часцей за ўсё здаюць кнігі ў букіністычныя крамы людзі старэйшага ўзросту — распрадаюць свае вялікія бібліятэкі. Вялікага прыбытку на гэтым не атрымаеш, аднак многія адзначаюць: лепш, каб кніга знайшла свайго новага чытача, чым выкідаць яе ці здаваць "на макулатуру".

Стужка навiн
0