МІНСК, 22 лют — Sputnik. Гістарычная драма "Сакрэтнае дасье" з Мэрыл Стрып у галоўнай ролі выходзіць у шырокі пракат у чацвер, паведамілі Sputnik кінапракатчыкі.
"Сакрэтнае дасье" атрымала дзве намінацыі на прэмію "Оскар" сёлета: у катэгорыях "Лепшы фільм" і "Лепшая жаночая роля". Ці атрымае карціна прэстыжныя ўзнагароды, стане вядома ўжо 4 сакавіка.
У шырокі пракат фільм "Сакрэтнае дасье" выходзіць у гэты чацвер. Гледачы на Захадзе ўжо паспелі ацаніць драму і пакінуць пра яе першыя водгукі.
Так, на папулярным партале iMDB адзнака стужкі складае 7,3 з дзесяці — даволі высокі паказчык. Многія асабліва адзначаюць працу актрысы Мэрыл Стрып у гэтай стужцы. На Rotten Tomatoes адзнака крытыкаў складае 88%, гэта значыць карціну варта паглядзець.
У "Сакрэтным дасье" распавядаюць гісторыю Кэтрын Грэм — першай жанчыны — выдаўца ўплывовай газеты "Вашынгтон пост" і тое, як выданне выпусціла сенсацыйныя матэрыялы, заснаваныя на дзяржаўнай тайне ЗША.