https://bel.sputnik.by/20180226/mezhdunarodnaya-knizhnaya-vystavka-yarmarka-minsk-1033897301.html
Кніжная выстаўка ў Мінску: што купіць і каго паслухаць
Кніжная выстаўка ў Мінску: што купіць і каго паслухаць
Sputnik Беларусь
Пісьменнікі і літаратуразнаўцы з дваццаць адной краіны прыедуць на сімпозіум "Пісьменнік і час". 26.02.2018, Sputnik Беларусь
2018-02-26T17:26+0300
2018-02-26T17:26+0300
2018-02-26T17:27+0300
у беларусі
грамадства
беларусь
мінск
xxv міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
год малой радзімы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102002/22/1020022282_0:0:3076:1739_1920x0_80_0_0_418e4866c23ed4d5169f8f879f2d2f5a.jpg
Тэма Года малой Радзімы і міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін стануць лейтматывам XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.Ганаровым госцем выставы стане Сербія. У выдавецтве "Мастацкая літаратура" да выставы выйшла кніга з творамі сербскага пісьменніка Горана Пятровіча ў перакладзе на беларускую мову. На выставе будзе прадстаўлена сучасная сербская літаратура і класічныя творы ў перакладзе на беларускую мову.Асобна нададуць увагу беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Будзе прэзентаваная анталогія "Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя" і "Энцыклапедыі Кітая" на беларускай мове. На выставе пройдуць перамовы беларускіх кнігавыдаўцоў з кітайскімі калегамі з найбуйнейшай выдавецкай карпарацыі, якая працуе ў Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў.У рамках выставы пройдзе IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з запрашэннем знакавых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа. На сённяшні дзень сваю згоду на ўдзел у сімпозіуме пацвердзілі пісьменнікі больш за 20 краін далёкага і блізкага замежжа.Асобна на выставе прадставяць расійскія выдавецтвы. Камітэт па друку і ўзаемадзеянню са СМІ Урада Санкт-Пецярбурга ў рамках святкавання 315-годдзя з дня заснавання горада на Няве прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны гэтай даце і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам.Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" збярэ літаратараў з дваццаці адной краіны свету. Удзел у гутарцы прымуць пісьменнікі, літаратуразнаўцы, крытыкі з 21 краіны, у тым ліку Літвы, Туркменістана, Таджыкістана, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Вялікабрытаніі, Кітая. Усяго ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі больш чым 30 дзяржаў.
https://bel.sputnik.by/20180226/gorvat-radio-prudok-knizhnaya-vystavka-1033892653.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102002/22/1020022282_0:0:3076:1933_1920x0_80_0_0_6c010f7cb8ebcafd87d83902e8d872b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, беларусь, мінск, xxv міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, год малой радзімы
у беларусі, грамадства, беларусь, мінск, xxv міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, год малой радзімы
Кніжная выстаўка ў Мінску: што купіць і каго паслухаць
17:26 26.02.2018 (абноўлена: 17:27 26.02.2018) Пісьменнікі і літаратуразнаўцы з дваццаць адной краіны прыедуць на сімпозіум "Пісьменнік і час".
Тэма Года малой Радзімы і міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін стануць лейтматывам XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Ганаровым госцем выставы стане Сербія. У выдавецтве "Мастацкая літаратура" да выставы выйшла кніга з творамі сербскага пісьменніка Горана Пятровіча ў перакладзе на беларускую мову. На выставе будзе прадстаўлена сучасная сербская літаратура і класічныя творы ў перакладзе на беларускую мову.
Асобна нададуць увагу беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Будзе прэзентаваная анталогія "Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя" і "Энцыклапедыі Кітая" на беларускай мове. На выставе пройдуць перамовы беларускіх кнігавыдаўцоў з кітайскімі калегамі з найбуйнейшай выдавецкай карпарацыі, якая працуе ў Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў.
У рамках выставы пройдзе IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з запрашэннем знакавых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа. На сённяшні дзень сваю згоду на ўдзел у сімпозіуме пацвердзілі пісьменнікі больш за 20 краін далёкага і блізкага замежжа.
Асобна на выставе прадставяць расійскія выдавецтвы. Камітэт па друку і ўзаемадзеянню са СМІ Урада Санкт-Пецярбурга ў рамках святкавання 315-годдзя з дня заснавання горада на Няве прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны гэтай даце і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам.
Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" збярэ літаратараў з дваццаці адной краіны свету. Удзел у гутарцы прымуць пісьменнікі, літаратуразнаўцы, крытыкі з 21 краіны, у тым ліку Літвы, Туркменістана, Таджыкістана, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Вялікабрытаніі, Кітая. Усяго ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі больш чым 30 дзяржаў.