Працуем за 9 марта: беларусаў чакае шасцідзённы працоўны тыдзень

© SputnikКаляндар
Каляндар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выйсці на працу прыйдзецца ў суботу 3 сакавіка ў сувязі з тым, што 9-га чысла зацверджаны выхадны.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Шасцідзённы працоўны тыдзень чакае беларусаў на будучым тыдні ў адпаведнасці з графікам рабочых і выхадных дзён на гэты год, зацверджаным Саветам міністраў Беларусі.

Святочныя і выхадныя дні ў 2018 годзе ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Каляндар выхадных і святочных дзён у 2018 годзе ў Беларусі

У сувязі са святкаваннем Міжнароднага жаночага дня пятніцу 9 сакавіка было вырашана зрабіць выхадным днём. У сувязі з гэтым была зацверджана працоўныя субота 3 сакавіка. З-за такіх пераносаў праз тыдзень беларусаў чакаюць вялікія выхадныя — з 8 па 11 сакавіка.

Іншых пераносаў працоўных дзён у сакавіку не плануецца. Наступныя каляндарныя змены адбудуцца ў красавіку ў сувязі са святкаваннем Вялікадня і Радаўніцы.

Стужка навiн
0