МІНСК, 27 лют — Sputnik. Выстава "Мастацтва Лега" Натана Савайі адкрыецца ў Мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria 1 сакавіка.
Упершыню ў Мінску будуць прадстаўлены больш за 100 маштабных фігур з мільёнаў кубікаў канструктара "Лега". На выставе можна будзе ўбачыць сусветна вядомыя статуі і партрэты знакамітых людзей. Наведвальнікаў запрашаюць зазірнуць у тэматычныя залы: "Майстэрня мастака", "Сусветная культура" і "Эмоцыі і станы", а таксама вялікую гульнявую зону для гасцей усіх узростаў.
Аўтар скульптур, Натан Савайя — вядомы амерыканскі мастак з Нью-Ёрка. Яго выставы праходзілі ў лепшых музеях і галерэях свету, у тым ліку the Time Warner Centre ў Нью-Ёрку, the Art and Culture Centre ў Галівудзе, the Spot Gallery ў Парыжы.
Выстава працуе штодзённа з 10:00 да 22:00.
Падрабязней пра кошт білетаў можна даведацца на сайце выставы.