Беларусы могуць бясплатна навучацца "атамным" спецыяльнасцям у Расіі

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў фотабанкСтудэнты, архіўнае фота
Студэнты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Усяго ў спісе "атамных" ВНУ - 11 навучальных устаноў у розных рэгіёнах Расіі на чале з маскоўскім Нацыянальным даследчым ядзерным універсітэтам МІФІ.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Беларускія абітурыенты і студэнты, якія атрымліваюць ці хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў галіне атамнай энергетыкі, могуць скарыстацца квотамі, якія выдзелены Беларусі ў рамках праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзерна-энергетычнай галіны.

Галоўны корпус БДУ - Sputnik Беларусь
БДУ падняў кошт навучання

Каб скарыстацца адным з вылучаных па квотах месцаў, суіскальнікам з Беларусі неабходна да канца сакавіка зарэгістравацца на сайце, запоўніць заяву на навучанне, паказаўшы да шасці жаданых ВНУ ў парадку прыярытэту і ўзровень навучання (бакалаўрыят, спэцыяліст, магістратура або аспірантура ў залежнасці ад пажаданага ўзроўню адукацыі). Таксама варта сабраць і загрузіць на сайт неабходныя дакументы.

Наступным этапам могуць стаць вочныя сумоўі. Кандыдаты, адабраныя па квоце, ужо могуць лічыць сябе будучымі студэнтамі — і чакаць залічэння ў адзін з выбраных ВНУ.

Усяго ў спісе "атамных" ВНУ — 11 навучальных устаноў у розных рэгіёнах Расіі (ад Масквы і Санкт-Пецярбурга да Екацярынбурга і Томска) на чале з маскоўскім Нацыянальным даследчым ядзерным універсітэтам МІФІ. У ім навучаюцца замежныя студэнты з 44 краін свету, у тым ліку каля 50 грамадзян Беларусі.

"Навучанне ў расійскіх ВНУ па квотах "Расатама" адкрывае перад студэнтамі не толькі доступ да атрымання выдатнай адукацыі, але таксама шырокія перспектывы для далейшага развіцця кар'еры — як у Беларусі, так і ў Расіі ці іншых краінах. Праўда, хачу адзначыць, што да гэтага часу ўсе нашы студэнты вярталіся ў Беларусь — усё ж такі ў нас будуецца свая ўласная АЭС", — адзначыў прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Віктар Анішчык.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі